27 красавiка 2024, Субота, 0:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сэнат Францыі прагаласаваў за падаўжэнне надзвычайнага становішча

Сэнат Францыі прагаласаваў за падаўжэнне надзвычайнага становішча

Вышэйшая палата французскага парламента прагаласавала за падаўжэнне надзвычайнага становішча ў краіне яшчэ на 3 месяцы.

За адпаведны законапраект прагаласавалі 316 сэнатараў, 28 былі супраць, паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на выданне Le Point.

Закон дазволіць міністру ўнутраных спраў Францыі Бэрнару Казнёву падоўжыць надзвычайнае становішча да канца траўня гэтага года.

Цяпер за дакумент павінна прагаласаваць ніжэйшая палата парламента - галасаванне адбудзецца 16 лютага.

Надзвычайнае становішча ў Францыі было ўведзенае ў лістападзе пасля тэрактаў у Парыжы, якія забралі жыцці 130 чалавек. Яго дзеянне заканчваецца ў канцы лютага.

У студзені прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд заявіў, што будзе выступаць за падаўжэнне надзвычайнага становішча.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках