27 красавiка 2024, Субота, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У 2015 годзе сярэдні заробак у Польшчы склаў €885

19
У 2015 годзе сярэдні заробак у Польшчы склаў €885
ФОТА: JEFF J MITCHELL/STAFF/GETTY IMAGES

Паводле звестак Галоўнага статыстычнага агенцтва сярэднестатыстычны заробак у Польшчы ў 2015 годзе склаў 3899 злотых.

Для параўнання, сярэдняе ўзнагароджанне ў 2014 годзе было на 100 злотых меншае і складала 3783 злотых 43 грошы (блізу 860 еўраў), перадае «Радыё Польшча» са спасылкай на Галоўнае статыстычнае агенцтва.

«Рост сярэднестатыстычнага заробку ў Польшчы ў 2015 годзе ў параўнанні з 2014 склаў 4,2%», - паведамляе ўстанова.

Больш за тое, ужо ў IV квартале мінулага года сярэдні заробак без выліку падаткаў у Польшчы перасягнуў 4 тысячы злотых, гэта значыць блізу 925 еўраў.

У канцы мінулага года Галоўнае статыстычнае агенцтва паведамляла, што сярэдні заробак у Польшчы ў трох кварталах 2015 года складаў 3933 злотых 51 грош.

Нагадаем, раней паведамлялася, што сярэдні заробак у Беларусі ўтрая меншы, чым у Польшчы. Паводле звестак Белстата, сярэдні заробак у Беларусі склаў 7,42 мільёна рублёў. Паводле тагачаснага курсу гэта $412. У параўнанні з снежнем 2014 заробак паменшыўся на $207.

Акрамя таго, у студзені 2016 года ў Беларусі адбываецца чарговая дэвальвацыя. Пры пералічэнні на цяперашні курс заробак «сцінаецца» да $344.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках