19 траўня 2024, Нядзеля, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрыю Чыжу выстаўленае абвінавачванне

59
Юрыю Чыжу выстаўленае абвінавачванне
Юрый Чыж

Былы алігарх афіцыйна абвінавачаны ў «нявыплаце падаткаў у асабліва значнай суме».

Кіраўніку групы кампаній «Трайпл» Юрыю Чыжу, затрыманаму 11 сакавіка, прад'яўленае абвінавачванне ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса Беларусі (ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйнай суме).

Мера стрымання яму засталася ранейшай - утрыманне пад вартай, паведаміў БелаПАН начальнік прэс-службы КДБ Дзмітрый Пабяржын.

Нагадаем, што адзін з уплывовых бізнэсоўцаў краіны, які ўваходзіў у найбліжэйшае кола Лукашэнкі, Юрый Чыж быў затрыманы КДБ 11 сакавіка.

Паводле версіі КДБ, гендырэктар «Трайпла» Юрый Чыж выводзіў грошы з Менска з дапамогай фіктыўнай кампаніі, створанай у Маскве.

15 сакавіка старшыня КДБ Валерый Вакульчык распавёў журналістам, што Чыж, даведаўшыся, што ідуць следчыя дзеянні ў офісах «Трайпла», на хуткасці 220 км/гадзіну рушыў у напрамку дзяржмяжы. «Быў задзейнічаны план перахоп. Ехаў на Захад найперш у бок літоўскай мяжы, потым на берасцейскую трасу», - сказаў Вакульчык.

Паводле інфармацыі Камітэта дзяржбяспекі, летам мінулага года Чыж і два яго расейскія партнёры звярнуліся ў КДБ з заявай аб супрацьпраўнай дзейнасці намесніка Чыжа Уладзіміра Япрынцава. Падчас расследавання было выяўлена ўхіленне ад выплаты падаткаў у «Трайпл», да якога мае дачыненне сам Чыж. Прамыя довады гэтаму апынуліся ў распараджэнні КДБ 11 сакавіка.

Устаноўлена, што ў 2012 годзе на загад Чыжа ў Маскве была створана фірма, што вяла фінансава-гаспадарчую дзейнасці якой першапачаткова не планавалася. Яе заснавальнікам стаў грамадзянін Расеі, які падчас знаходжання Чыжа ў Маскве выконваў функцыі яго памочніка і кіроўцы. «Трайпл» перадаў гэтай фірме права на свой таварны знак, а затым практычна штомесяц пералічваў ёй буйныя сумы пад выглядам платы за карыстанне таварным знакам. Гэтыя грошы гатоўкай у Маскве, перадаваліся касіру, а той перадаваў іх Чыжу. Такіх фірмаў, са слоў Вакульчыка, было досыць шмат.

Нанесеная дзяржаве шкода ацэньваецца ў мільярды рублёў.

ТАА «Трайпл» заснаванае ў 1992 годзе як фірма аптовага гандлю прамысловымі і харчовымі таварамі. У далейшым кампанія вырасла ў шматпрофільную групу. Паводле інфармацыі, размешчанай на сайце «Трайпл», на сённяшні дзень кампанія працуе ў наступных сферах: будаўніцтва; рытэйл; рэстараны і кавярні; развіццё сеткі АЗС; вэлнес; вытворчасць безалкагольных напояў; вытворчасць будаўнічых матэрыялаў; мясцовы турызм; мытныя паслугі; фармацэўтычная вытворчасць; сельская гаспадарка; сацыяльныя праекты.

Юрый Чыж таксама з'яўляецца старшынём назіральнага савета футбольнага клуба «Дынама» (Менск).

У 2012 годзе Чыж быў унесены ў спіс асобаў, да якіх прымяняюцца візавыя і эканамічныя санкцыі ЕЗ, як бізнэсовец, «які аказвае фінансавую падтрымку рэжыму Лукашэнкі праз сваё прадпрыемства «Трайпл», актыўны ў розных сферах беларускай эканомікі». У кастрычніку 2015 году суд ЕЗ прыняў пастанову аб скасаванні абмежавальных мер у дачыненні да Чыжа, кампаніі «Трайпл» і ФК «Дынама» (Менск) за недаказанасцю абвінавачванняў.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках