Як будуць працаваць Viber і Skype: ААЦ растлумачыў механізм дзеяння «сакрэтнага» ўказа
29- 21.03.2016, 14:39
- 24,377
Аператыўна-аналітычны цэнтр апублікаваў тлумачэнне да ўказа Лукашэнкі №98, прынятага 15 сакавіка.
Прадстаўнікі арганізацыі патлумачылі, што цягам шэрагу гадоў у Беларусі атрымала распаўсюджванне практыка вядзення незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці ў наданні паслуг перадачы галасавых паведамленняў электрасувязі ў парушэнне патрабаванняў заканадаўства, якія выстаўляюцца да дзейнасці ў галіне электрасувязі (так званы «шэры трафік»), асобамі, якія не маюць статусу аператара электрасувязі.
Фактычна такія асобы, карыстаючыся інфраструктурай аператараў электрасувязі і складаючы праз падстаўных асоб дамовы для надання паслуг электрасувязі (доступ да сеткі Інтэрнэт, мабільная сувязь і іншыя тыпы паслуг аператараў, напрыклад, «Максіфон»), займаюцца незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю, вядзенне якой без рэгістрацыі, спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) забараняецца законам.
Таксама аператыўна-аналітычны цэнтр падрыхтаваў адказы на пытанні і здагадкі некаторых карыстальнікаў.
- Ці закранае прыняты ўказ пытанні, звязаныя са званкамі, выкарыстоўваючы інтэрнэт-мэсэнджары Skype, Viber, Telegram і іншыя інтэрнэт-мэсэнджары ды От-сэрвісы?
- Прыняты ўказ не кране такіх папулярных і масава выкарыстоўваных грамадзянамі Рэспублікі Беларусь інтэрнэт-мэсэнджараў, як «Skype», «Viber» і г.д., пры ўмове, калі злучэнне будзе адбывацца непасрэдна паміж інтэрнэт-мэсэнджарам, а таксама калі ўладальнікі інтэрнэт- мэсэнджараў складуць дамовы аб узаемадзеянні з беларускімі аператарамі, у тым ліку на тэрмінацыю IP-трафіку непасрэдна на беларускія тэлефонныя сеткі сувязі.
- Цi прадугледжваецца Указам абмежаванні для званкоў паміж карыстальнікамі Skype, Viber і іншых інтэрнэт-мэсэнджараў (От-сэрвісаў) унутры Беларусі і ці будзе спаганяцца дадатковая плата за гэта?
- Цяперашнім указам гэтае пытанне не рэгламентаванае. Разам з тым цяпер на ініцыятыву аператараў электрасувязі рэгулятарамі ў сферы інфарматызацыі прапрацоўваецца пытанне аб мэтазгоднасці і неабходнасці манетызацыі асобных сэрвісаў і паслуг, што аказваюцца з выкарыстаннем сетак электрасувязі. У выніку аператарамі і рэгулятарамі ў сферы інфарматызацыі будуць выпрацаваны агульныя арганізацыйна-тэхнічныя і прававыя мерапрыемствы, якія дазваляюць весці тарыфікацыю інтэрнэт-мэсэнджараў і От-паслуг.
- Ці будзе з'яўляцца парушэннем Указа ўтойванне абанентам свайго нумара, выкарыстоўваючы паслугу «антывызначальнік нумару» пры выходным выкліку?
- Не. Не будзе. Пры ўтойванні абаненцкага нумара (далучэння паслугі «антывызначальнік нумару») аператар сувязі па-ранейшаму будзе ведаць, каму напраўду належыць абаненцкі нумар, у адрозненне ад абанента, які прымае выклік.