18 траўня 2024, Субота, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Качанава: Павышэнне пенсійнага ўзросту дазволіць павышаць яго і далей

157
Качанава: Павышэнне пенсійнага ўзросту дазволіць павышаць яго і далей
Наталля Качанава
ФОТА З САЙТА SOYUZ.BY

Варыянт павышэння пенсійнага ўзросту да 58 гадоў для жанчын і 63 для мужчын «сёння найбольш мяккі і прымальны».

Пра гэта заявіла 27 сакавіка ў праграме «Галоўны эфір» тэлеканала «Беларусь 1» беларускі віцэ-прэм'ер Наталля Качанава.

З яе слоў, такі варыянт таксама захоўвае манеўранасць для далейшага павышэння, калі гэта будзе неабходна, калі зменіцца дэмаграфічная, эканамічная сітуацыя.

Таксама, намесніца прэм'ер-міністра заявіла, што такі пераход не будзе асабліва балючым для тых, хто ў найбліжэйшы час збіраўся сысці на пенсію. Яна адзначыла, што сёння блізу 68% жанчын, сыходзячы на пенсію, у першыя гады застаюцца працаваць, у мужчын гэты адсотак трохі меншы. Усяго ў краіне блізу чвэрці пенсіянераў працягвае працаваць пасля выхаду на пенсію, паведамляе Тэлеграф.

Акрамя таго, Наталля Качанава заявіла, што павышэнне пенсійнага ўзросту не прывядзе да росту недахопу працоўных месцаў. З яе слоў, «усё пралічана» і ў Беларусі штогод будзе стварацца 50 тыс. і больш працоўных месцаў.

У якасці альтэрнатывы яна прапанавала зніжэнне памераў пенсіі. Што тычыцца павышэння пенсій, то іх павышэнне віцэ-прэм'ер абяцае, калі «эканамічная сітуацыя дазволіць».

Раней міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна абвясціла аб варыянце выхаду жанчын на пенсію ў 58 гадоў, а мужчын - у 63 гады.

Напісаць каментар 157

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках