З 1 красавіка Беларусь падвышае падаткі на нафту і нафтапрадукты
1- 29.03.2016, 9:59
- 5,863
У Беларусі павысяць экспартныя падаткі на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяць за межы мытнай тэрыторыі ЕАЭС.
Гэтае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў ад 28 сакавіка 2016 года №249.
Экспартны падатак на сырую нафту падвысяць да $54,9 за 1 т (раней - $39,5). Стаўка падатку на першасны бензін павялічыцца з $28 да $38,9 за 1 т, а на таварныя тыпы бензіну - з $24 да $33,4 за 1 т.
Падатак на лёгкія, сярэднія дыстыляты будзе роўны $21,9 за 1 т (да гэтага - $15,8). Аналагічная стаўка ўстаноўленая для дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолу, змазачных і іншых алеяў.
У апошні раз памеры падаткаў змяняліся 1 сакавіка. Тады яны былі зніжаныя.