5 студзеня 2025, Нядзеля, 22:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі вырасла колькасць еўрапейскіх зуброў

6
У Беларусі вырасла колькасць еўрапейскіх зуброў
ФОТА З САЙТА ZHIZNINAUKA.INFO

Колькасць зуброў еўрапейскіх у Беларусі набліжаецца да 1,5 тысяч жывёлін.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства прыроды і аховы навакольнага асяроддзя.

Паводле стану на 1 лютага 2016 года, колькасць зуброў на тэрыторыі Беларусі склала 1 тысячу 428 асобін. Гэта на 158 асобін больш, чым у 2014-м.

Цяпер у Беларусі створана 10 мікрапапуляцыі зуброў: Белавежская, Барысаўска-Бярэзінская, Азяранская, Налібоцкая, Палеская, Асіповіцкая, Азёрская, Ляскавіцкая, Найдянская, Краснаборская. Для стварэння новых вольных мікрапапуляцый зуброў за межамі Беларусі з нацыянальнага парку "Белавежская пушча" былі перавезеныя ў Казахстан 8 асобін зубра.

У 2015 годзе загінулі 15 зуброў. Асноўныя прычыны - старасць, траўміраванне іншымі зубрамі, ускладненне пасля ран, браканьерства, сутыкненне з аўтатранспартам.

У мэтах стварэння спрыяльных варункаў для пражывання зуброў трымальнікамі мікрапапуляцыі зуброў рэалізаваны комплекс лячэбна-прафілактычных мерапрыемстваў. На гэтыя мэты накіравана больш за Br2,6 млрд.

"Цяпер Мінпрыроды актыўна працуе з Нацыянальнай акадэміяй навук, аблвыканкамамі ды іншымі зацікаўленымі ўстановамі для выпрацоўкі далейшай стратэгіі рассялення зуброў на тэрыторыі Беларусі", - адзначылі ў прэс-службе Мінпрыроды.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках