2 траўня 2024, Чацвер, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Упершыню ў гісторыі SpaceX пасадзіла ракету на платформу ў акіяне

14

Ракета-носьбіт Falcon 9 вывела ў космас транспартны карабель і здзейсніла пасадку ў Атлантычным акіяне.

Шматразовае выкарыстанне ракеты абяцае прарыў у касмічнай галіне, піша nnm.me.

Прыватнай амерыканскай касмічнай кампаніі SpaceX упершыню ўдалося правесці пасадку ракеты-носьбіта Falcon 9 на спецыяльную платформу ў Атлантычным акіяне. Ракета паспяхова вывела на калязямную арбіту транспартны карабель Dragon, які накіроўваецца да міжнароднай касмічнай станцыі (МКС), паведамляе ў суботу, 9 красавіка, агенцтва AFP.

Праз дзве з паловай хвіліны пасля аддзялення транспартніка першая ступень Falcon 9 пачала вяртанне на зямлю з вышыні блізу 100 кіламетраў. Прыкладна праз 10 хвілін яна ажыццявіла першую ў гісторыі вертыкальную пасадку на марскую платформу. Відэа прызямлення ракеты апублікаваў у сваім мікраблогу Twitter уладальнік SpaceX Ілон Маск.

Са слоў Маскі, калі гаручае для палёту абыходзіцца ў 300 тысяч даляраў, то будаўніцтва самой ракеты-носьбіта - у 60 мільёнаў. У выпадку поспеху першую ступень ракеты-носьбіта плануецца выкарыстоўваць неаднаразова, што стане эканамічным прарывам у касмічнай галіны.

"Мы дасягнем таго моманту, калі яе вяртанне стане руцінай - ракету трэба будзе толькі памыць, заправіць і зноў запусціць", - заявіў Ілон Маск.

Раней кампанію SpaceX пераследвала серыя няўдач. У чэрвені 2015 ракета з грузавым караблём на борце пацярпела катастрофу на трэцяй хвіліне палёту. Першая паспяховая пасадка Falcon 9 была здзейснена ў снежні, але не на марскую платформу, а на спецыяльную пляцоўку на мысе Канаверал. У сакавіку 2016 ракета змагла ажыццявіць толькі жорсткую пасадку на марскую платформу.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках