19 траўня 2024, Нядзеля, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Латвіі пачаліся маштабныя вучэнні NATO

1
У Латвіі пачаліся маштабныя вучэнні NATO

У Латвіі пачаліся маштабныя вучэнні NATO «Summer Shield XIII» з удзелам шасці краін.

З сённяшняга дня і да 29 красавіка на палігоне ў Адажыа і на прылеглай да яго тэрыторыі пройдуць міжнародныя вучэнні «Summer Shield XIII», мэта якіх - адпрацаваць навыкі правядзення баявых аперацый на ўзроўні батальёнаў і брыгад, паведамілі агенцтву LETA ў Міністэрстве абароны Латвіі, піша rus.DELFI.lv.

У штогадовых вучэннях возьмуць удзел больш за 1300 жаўнераў з Латвіі, Літвы, ЗША, Канады, Фінляндыі і Нямеччыны.

Падчас вучэнняў будуць адпрацоўвацца навыкі баявой падтрымкі шырокага спектру. У іх будуць задзейнічаны артылерысты, мінамётчыкі, разведчыкі, баявыя інжынеры, інжынеры канструкцый, супрацьтанкавыя падраздзяленні і атрады абароны супраць зброі масавай паразы.

Латвію на вучэннях будуць прэзентаваць баявыя адзінкі наземных сіл, паветраных сіл, а таксама некалькі спецыялізаваных атрадаў Земессардцэ.

«Summer Shield» у Латвіі праводзяцца з 2004 года. З 2014 года вучэнні «Summer Shield» уключаны ў спіс вучэнняў і трэніровак NATO. Летась у «Summer Shield» узялі ўдзел 1100 вайскоўцаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках