19 траўня 2024, Нядзеля, 1:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МВФ адмовіўся крэдытаваць Беларусь

37
МВФ адмовіўся крэдытаваць Беларусь
ФОТА: ACADEMIC.RU

Міжнародны валютны фонд патрабуе ад беларускіх уладаў большай прыхільнасці эканамічным пераўтварэнням і структурным рэформам.

Такая выснова вынікае з кароткага паведамлення прэс-службы МЗС РБ аб выніках удзелу беларускай дэлегацыі ў штогадовым пасяджэнні рады кіраўнікоў МВФ і Сусветнага банка 13-16 красавіка, паведамляе АФН.

Іншымі словамі, абавязанні, якія кіраўніцтва Беларусі гатовае ўзяць на сябе ў рамках рэфармавання, не задавальняюць МВФ.

"Бакі дамовіліся прадоўжыць узаемадзеянне для ацэнкі эканамічнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь і дапрацаваць умовы рэалізацыі новай праграмы МВФ для краіны", - гаворыцца ў паведамленні.

Беларуская дэлегацыя правяла сустрэчы з намеснікам дырэктара-распарадчыка МВФ Міцухіра Фурусава, дырэктарам Еўрапейскага дэпартамента МВФ Полам Томсенам, кіраўніком місіі МВФ у Беларусі Пітэрам Долманам.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках