5 траўня 2024, Нядзеля, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінстат прызнаў падзенне даходаў беларусаў

7
Мінстат прызнаў падзенне даходаў беларусаў
ФОТА З САЙТА UDF.BY

За год, паводле звестак Мінстата, рэальныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі скараціліся на 6,6%.

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, грашовыя даходы насельніцтва Беларусі далей падаюць, паведамляе БелаПАН.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені-лютым 2016 года ў параўнанні са студзенем-лютым 2015 года знізіліся на 6,6%.

Варта адзначыць, што даходы насельніцтва ў Беларусі падаюць з пачатку 2015 года: у студзені - на 2,5% у параўнанні з такім жа перыядам 2014 года, у студзені-лютым - на 3,4%, студзені-сакавіку - на 3,8 %, студзені-красавіку - на 4,8%, студзені-траўні - на 5%, студзені-чэрвені - на 4,9%, студзені-ліпені - на 5,1%, студзені-жніўні - на 5,3%, студзені-верасні і студзені-кастрычніку - на 5,4%, студзені-лістападзе - на 5,6%, у студзені-снежні - на 5,9%. У студзені 2016 года зніжэнне склала 5,7%.

У студзені-лютым агульная сума грашовых даходаў аплаты працы займае 60%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, - 7,8%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі ды іншыя трансферты насельніцтву) - 25,8%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы - 6,4%.

На думку экспэртаў, рост даходаў насельніцтва ў 2016-2020 гадах будзе вельмі сціплым. «У гэтай пяцігодцы можна разлічваць на вельмі сціплы рост даходаў насельніцтва пры адсутнасці эканамічных рэформаў. І нават калі яны адбудуцца, эфект мы адчуем няхутка, нават і ў гэтым выпадку прарываў у частцы павелічэння даходаў насельніцтва ў 2016-2020 гадах чакаць не варта», - мяркуе экспэртка Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC) Кацярына Барнукова.

«У 2016-2020 гадах мяркуецца, што эканоміка будзе расці на лічаныя адсоткі. Ніякіх рэсурсаў, каб падвышаць даходы насельніцтва больш хуткімі тэмпамі, у дзяржавы сёння (ва ўмовах значных выплат унутраных і замежных пазык) няма», - мяркуе дырэктар Даследчага цэнтра ІПМ Аляксандр Чубрык.

Мінэканомікі чакала, што рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва ў першым квартале 2016 года знізяцца на 1,5% да адпаведнага перыяду 2015 года, а ў першым паўгоддзі - будуць на леташнім узроўні. Пры гэтым паводле вынікаў дзевяці месяцаў - вырастуць на 0,1%, паводле вынікаў 2016 году - вырастуць на 0,5%.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках