3 траўня 2024, Пятніца, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы на кожнае другое і наступнае дзіцё будуць штомесяц выдаваць 500 злотых

35
У Польшчы на кожнае другое і наступнае дзіцё будуць штомесяц выдаваць 500 злотых
Фотa: babiki.ru

З 1 красавіка ў Польшчы пачала сваё дзеянне ўрадавая праграма «Сям'я 500+».

У рамках гэтай праграмы прадугледжана выдаванне 500 злотых (блізу 120 еўра) штомесяц на кожнае другое і наступнае дзіцё. У выпадку маламаёмных сем'яў - на першае, паведамляе Польскае радыё.

«Для многіх сем'яў гэтая фінансавая падтрымка важная яшчэ і ў аспекце пачуцця годнасці і абароненасці будучыні сям'і», - заявіла прэм'ер-міністарка Польшчы Беата Шыдла, дапамагаючы запоўніць заяўку аднаму з ахвотных паўдзельнічаць у праграме ў горадзе Затор Малапольскага ваяводства. Яна таксама падкрэсліла, што ўрад стрымаў сваё слова, дадзенае ў перадвыбарчай кампаніі.

Прэм'ер-міністарка заклікала сем'і ісці ў цэнтры сацыяльнага забеспячэння або іншыя пункты, прызначаныя для рэалізацыі праграмы. Таксама яна заклікала падаваць заяўкі з дапамогай Інтэрнэту.

Беата Шыдла паабяцала, што кожная сям'я, якая падасць заяўку, атрымае пакет «500+», а з ім - усю неабходную інфармацыю аб праграме.

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета міністраў Генрых Кавальчык абвясціў, што цягам наступнага паўтара года ўрад будзе ацэньваць функцыянаванне праграмы «Сям'я 500+», але пры гэтым не будзе ўносіць ніякіх зменаў.

У сваю чаргу, спікер Сенату Станіслаў Карчэўскі абвясціў, што 1 красавіка ўвойдзе ў гісторыю як дата пачатку іншай палітыкі - «палітыкі, асновай якой з'яўляецца сям'я».

Спікер Сенату, які сустрэўся з мясцовымі органамі ўлады і назіраў за прыёмам заявак на ўдзел у праграме «500+», адзначыў, што, насуперак першапачатковым асцярогам, мясцовыя органы ўлады добра падрыхтаваныя. Ён заўважыў, што дзе-нідзе ўтвараюцца чэргі, а некаторыя жыхары прыйшлі ў месцы прыёму заявак яшчэ да іх адкрыцця а 7 гадзіне раніцы.

«Гэта сведчыць аб тым, што палякі ўскладалі вялікія надзеі, што яны чакалі гэтай праграмы і нас вельмі радуе, што мы апраўдалі іх чаканні», - сказаў Станіслаў Карчэўскі.

Нагадаем, праект «Сям'я 500+» быў зацверджаны на пасяджэнні Савета міністраў Польшчы 1 лютага 2016 года. За адпаведны закон польскія парламентарыі прагаласавалі 11 лютага.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках