26 красавiка 2024, Пятніца, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія» будзе лётаць у Кіеў 5 разоў на дзень

5
«Белавія» будзе лётаць у Кіеў 5 разоў на дзень

Кампанія зарабляе на адсутнасці авіязлучэнняў паміж Масквой і Кіевам.

«Белавія» з 25 красавіка павялічвае колькасць рэйсаў з Менска ў Кіеў, паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.

«З 25 красавіка да 29 кастрычніка 2016 года будзе выконвацца трэцяя частата ў Міжнародны аэрапорт Кіеў (Жуляны). Такім чынам, ва ўкраінскую сталіцу «Белавія» будзе лётаць 5 разоў штодня», - адзначылі спецыялісты.

Раней самалёты перавозчыка з Менска ў Кіеў лёталі двойчы ў дзень на аэрапорт Барыспаль і двойчы ў Міжнародны аэрапорт Кіеў (Жуляны). Дадатковы рэйс будзе выконвацца з Менска а 14.15, з Кіева - а 17.15 паводле мясцовага часу. Час у шляху складзе 1 гадзіну.

Акрамя таго, у авіякампаніі распавялі пра адкрыццё з 17 чэрвеня яшчэ аднаго рэйса са сталіцы Беларусі ў Адэсу. «Увядзенне дадатковых частот у Кіеў і Адэсу звязана ў першую чаргу з сезоннасцю і павышэннем попыту на перавозкі з боку адпачывальнікаў», - растлумачылі ў авіякампаніі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках