5 траўня 2024, Нядзеля, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лявону Вольскаму прысуджана прэстыжная ўзнагарода Freemuse Award

10
Лявону Вольскаму прысуджана прэстыжная ўзнагарода Freemuse Award
Лявон Вольскі
ФОТА: BUDZMA.ORG

Міжнародная ўзнагарода Freemuse Award уручаецца з 2008 года чалавеку або арганізацыі за выдатную працу на карысць свабоды музычнага выказвання.

Беларускаму рок-музыку Лявону Вольскаму прысуджана ўзнагарода Freemuse Award за 2016 год.

«Яго песні з'яўляюцца гімнамі для тых, хто марыць аб дэмакратычнай і свабоднай Беларусі. Праз гэта Вольскі ўжо шмат гадоў знаходзіцца ў знакамітым «чорным спісе» артыстаў, чые песні не гучаць на радыё і канцэртах, якія не праходзяць у Беларусі», - гаворыцца ў прэс-рэлізе Freemuse Award.

Музыка атрымае ўзнагароду на цырымоніі ў Стакгольме 8 траўня 2016 года.

«Лявон Вольскі працягвае даўнюю традыцыю музыкаў з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якія ў сваёй творчасці звяртаюць увагу на важныя сацыяльныя і палітычныя пытанні. Яны становяцца сімваламі рухаў за грамадзянскія правы, выказваючы праз сваю музыку расчараванне і надзею», - кажа Оле Рэйтаў (Ole Reitov), выканаўчы дырэктар Freemuse.

Сярод іншых прадстаўнікоў гэтай традыцыі, якія атрымлівалі Freemuse Award, былі Ramy Essam, Pete Seeger, Ferhat Tunc і Tiken Jah Fakoly.

Даведаўшыся аб прысуджэнні ўзнагароды, Лявон Вольскі адзначыў:

«Для мяне вялікі гонар атрымаць Freemuse Award сёлета, і я вельмі ўдзячны за гэта. Музыка з'яўляецца цэнтрам майго жыцця, з яе дапамогай я распавядаю пра тое, за што я люблю Беларусь і пра тое, што мяне ў ёй турбуе. У аснове творчасці ляжыць свабода ў сваёй самай чыстай форме. Без свабоды няма музыкі і няма праўды - няма праўды ў музыцы. Я ўважаю гэта таксама ўзнагародай для ўсіх людзей, якія падтрымліваюць мяне ў Беларусі, у Еўропе і іншых краінах свету, і для ўсіх людзей, якія дапамагаюць захоўваць свабоду мастацкага выказвання».

Некалькі тыдняў таму пайшла з жыцця Ганна Вольская - жонка, мэнэджар і творчая муза Лявона. Музыкант прысвячае сваю ўзнагароду ёй: «Без яе ў мяне не было б сілы і магчымасці пастаянна займацца музыкай, асабліва ў складаныя моманты».

Лявон Вольскі з'яўляецца сольным выканаўцам, а таксама заснавальнікам гуртоў «Мроя», N.R.M., Zet і «Крамбамбуля», кожны з якіх аказаў вялікі ўплыў на развіццё беларускамоўнай рок-музыкі і беларускай культуры агулам.

Узнагарода Freemuse Award уручаецца з 2008 года чалавеку або арганізацыі за выдатную працу на карысць свабоды музычнага выказвання.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках