20 траўня 2024, панядзелак, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У гіпермаркеце Чыжа ProStore пустыя прылаўкі прыхоўваюць плёнкай

19

Пасля затрымання Юрыя Чыжа ў гандлёвай сетцы прадаўжаюцца праблемы з напаўненнем крам таварам.

«Сёння з сябрам наведалі гіпермаркет у Каменнай горцы, і зафіксавалі яшчэ больш сумную сітуацыю, чым тыдзень таму, калі ўжо было мноства пустых паліц, - распавёў «Салiдарнасцi» чытач Андрэй 26 красавіка. - Прадаўцы заляплялі пустыя прылаўкі чорнай плёнкай і абмотвалі скотчам. Паспрабавалі зняць гэта на тэлефон, але, убачыўшы нашы дзеянні, тыя прыстрашылі выклікам аховы. Так што ўдалося сфатаграфаваць толькі новыя пустыя шэрагі».

Плюс многія лядоўні выключаныя, толькі частка ў працоўным стане. Акцыі з рыбай і мясам згарнулі. Асартымент вельмі бедны. З рыбы засталася толькі замарожаная. Ды што казаць, у гіпермаркеце не змаглі купіць шарыкавыя дэзадаранты - не было ў наяўнасці.

Нагадаем, такая сітуацыя ў крамах сеткі ProStore назіраецца з сакавіка, калі ў сеткі ўзніклі праблемы з выплатай запазычанасцяў перад некаторымі пастаўшчыкамі, якія, у сваю чаргу, абмежавалі або зусім спынілі пастаўкі новых партый тавараў.

Гандлёвая сетка ProStore ўваходзіць у групу кампаній «Трайпл», кіраўніцтва якой цяпер знаходзіцца пад вартай паводле абвінавачвання ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках