4 чэрвеня 2024, aўторак, 9:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лідзе адзін неўролаг на 26 тысяч дзяцей

13

Месца ў велізарнай чарзе да лекара бацькі займаюць а 5-й раніцы.

У рэдакцыю tut.by звярнулася Ірына з Ліды, якая не змагла сёння раніцай запісаць дзіця ў паліклініку. Месца ў вялізнай чарзе некаторыя бацькі займалі а 5-й раніцы.

«Мой муж ехаў на працу і вёз у сад старэйшае дзіця. Я збіралася ісці запісвацца да неўролага з малодшым дзіцем. І ён мяне папярэдзіў: не варта нават спрабаваць, вельмі вялікая чарга. У інтэрнэце я ўбачыла відэа, знятыя жыхарамі Ліды. Муж маёй сяброўкі а 5-й раніцы займаў месца, каб прабіцца да лекара», - распавяла Ірына.

Загадчык лідскай дзіцячай паліклінікай Сяргей Рак патлумачыў, што чарга ў паліклініку ўтварылася праз доўгую адсутнасць другога неўролага. З ягоных слоў, з 2 траўня з адпачынку выходзіць асноўны неўролаг, а з 16 траўня прымаць будзе і другі спецыяліст, які нядаўна прайшоў перападрыхтоўку ў дзіцячай неўралогіі.

«Асноўнага неўролага ў красавіку мы адпусцілі ў адпачынак, бо летам плануецца шмат прафаглядаў, дзеці рыхтуюцца да паступлення, нагрузка будзе вялікай. Выхад другога неўролага на працу значна палегчыць працу. Да гэтага быў адзін неўролаг на ўвесь горад і раён - гэта 26 тысяч дзяцей - попыт вялікі», - кажа Сяргей Рак.

Са словаў загадчыка, на сёння вёўся запіс да спецыялістаў, у тым ліку праз тэлефон.

«Было дастаткова месцаў, і усе, хто прыйшоў, былі запісаныя да неўролага да 11 раніцы. Прыходзіць а 5-й раніцы і займаць чаргу не было неабходнасці, можна было прыйсці ва ўсякі час, у другі дзень або датэлефанавацца праз тэлефон. Але ўсе чамусьці вырашылі прыйсці адначасова», - мяркуе загадчык.

Сяргей Рак кажа, што ў далейшым такіх чэргаў не будзе. З наступнага тыдня акрамя запісу праз тэлефон (нумар рэгістратуры ёсць на сайце) будзе адкрыты запіс у інтэрнэце.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках