4 чэрвеня 2024, aўторак, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускіх спартоўцаў 16 разоў лавілі на допінгу

Беларускіх спартоўцаў 16 разоў лавілі на допінгу
Фота: RUSLAN KRIVOBOK

Больш за ўсё парушэнняў выяўлена ў раварыстаў.

Згодна з дакладам Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (World Anti-Doping Agency, WADA), у 2014 годзе было выяўлена 16 выпадкаў парушэння антыдопінгавых правілаў сярод беларускіх спартоўцаў (пераклад - svaboda.org).

У тыпах спорту, беларускія парушальнікі антыдопінгавых правілаў размеркаваліся наступным чынам: веласіпедны спорт (4), лёгкая атлетыка (3), дзюдо (2), грэбля (2), цяжкая атлетыка (2), бокс (1), спартовая барацьба (1), культурызм (1).

Даклад WADA адзначае, што ўсяго ў свеце ў 2014 годзе было выяўлена 1693 выпадкі парушэння антыдопінгавых правілаў у 109 краінах у 83 тыпах спорту.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках