4 чэрвеня 2024, aўторак, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыбытак "Яндэкса" значна зменшыўся праз курс рубля

4
Прыбытак "Яндэкса" значна зменшыўся праз курс рубля

Чысты прыбытак расейскай інтэрнэт-кампаніі "Яндэкс" у параўнанні з першым кварталам 2016 года абрынуўся на 50%.

Свае страты праз падзенне рубля ў першым квартале кампанія ацэньвае ў 1,3 млрд рублёў (блізу 20 млн даляраў). Менавіта на дынаміку курсу рубля ў кампаніі спісваюць падзенне чыстага прыбытку на 50%, паведамляе BBC.

Астатнія фінансавыя паказчыкі за год падвысіліся. Прыбытак "Яндэкса" летась вырас на 34%, да 16,5 млрд рублёў ($243,7 млн даляраў), скарэктаваны паказчык EBITDA (прыбытак да выліку падаткаў) склаў 5,8 млрд рублёў (85,3 млн даляраў) і вырас на 62%.

"Яндэкс" па-ранейшаму застаецца лідарам сярод пошукавікаў у Расеі. Як вынікае са справаздачнасці, яго доля на рынку склала 57%, нязначна падняўшыся за мінулы год. Таксама пошукавік працуе ва Украіне, у Турцыі, у Беларусі і Казахстане. Крыніца 96% прыбытку - кантэкстная інтэрнэт-рэклама.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках