Самаспаленне на Кастрычніцкай плошчы: мянчук пратэставаў супраць пастановы суда
44- 28.04.2016, 22:35
- 11,770
Пацярпелы цяпер знаходзіцца ў бальніцы.
Прыкладна а 17.15 на Кастрычніцкай плошчы ў сталіцы невядомы мужчына падпаліў сябе. Пра гэта парталу tut.by паведамілі відавочцы ў сацсетках. Побач у гэты час здарэння апынуліся двое супрацоўнікаў АМАП: яны хутка сарвалі падпаленае адзенне і патушылі. Усё працягвалася блізу паўтары хвіліны.
Гэтую інфармацыю пацвердзілі і іншыя відавочцы. З іх слоў, усё адбылося ля знака «Нулявы кіламетр».
Пазней, у вячэрнім выпуску «Панарамы» на тэлеканале «Беларусь 1» распавялі, што гэта НЗ у пэўным сэнсе - жэст адчаю мужчыны.
Блізу 10 гадоў ён быў жанаты, у шлюбе нарадзілася дзіця. Пазней пара развялася. Суд вызначыў кратнасць сустрэч бацькі з дзіцем, але іх колькасцю мужчына застаўся незадаволены. Ён абскардзіў гэта ў Вярхоўным судзе, але пастанова засталася ранейшай. Пасля гэтага мянчук спрабаваў дамагчыся свайго, звяртаючыся ў Адміністрацыю прэзідэнта, але ўсё безвынікова.
Тады мянчук адправіўся на Кастрычніцкую плошчу, абліў сябе бензінам і падпаліў. Супрацоўнікі АМАП патушылі агонь, пацярпелы цяпер знаходзіцца ў бальніцы.