У Менску ізноў знізілі кошты на таксі Uber
10- 29.04.2016, 11:22
- 10,213
Кіламетр цяпер будзе каштаваць 3700 рублёў, пасадка - 18 000.
З сённяшняга дня тарыф на uberX складзе 18 000 рублёў (было 22 000 рублёў) за пасадку, 3700 рублёў (было 5000 рублёў) за кіламетр, 500 рублёў за хвіліну. Кошт паездкі ў аэрапорт не змяніўся - 350 000 рублёў.
Як паведамілі tut.by у кампаніі, зніжэнне кошту паездак на uberX было прадыктавана высокай эфектыўнасцю работы сэрвісу ў горадзе, які забяспечваецца за кошт таго, што заказ на аўтамабіль адпраўляецца найбліжэйшы кіроўца. Павышэнне эфектыўнасці выяўляецца і ў тым, што кіроўца робіць больш паездак у гадзіну. Даступныя кошты на паездкі матывуюць карыстальнікаў выклікаць Uber часцей, што забяспечвае кіроўцаў замовамі. Чым больш заказаў выконвае кіроўца і чым больш часу кіроўца знаходзіцца з пасажырам, тым вышэйшы яго заробак.