29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Мінсктранса» не стае грошай на замену старых аўтобусаў

9
У «Мінсктранса» не стае грошай на замену старых аўтобусаў

350 аўтобусаў і 36 тралейбусаў у Менску цалкам выпрацавалі свой рэсурс, але ў гэтым годзе ўдасца закупіць толькі 10 новых транспартных сродкаў.

У пачатку студзеня ў ГП «Мінсктранс» лічылася 350 аўтобусаў і 36 тралейбусаў, якія цалкам выпрацавалі свой рэсурс і падлягаюць замене. Пра гэта паведаміў дырэктар ДУ «Сталічны транспарт і сувязь» Валерый Шкуратаў, пішуць «Мінск-Навіны». Яшчэ 274 аўтобусы папоўняць гэты спіс да канца 2016-га. Аднак у гэтым годзе плануецца атрыманне толькі 10 новых тралейбусаў.

- Старэнне тралейбусаў на гэтым этапе не такое крытычнае, - заўважае Валерый Шкуратаў. - Без новых электрычных машын пакуль можна абысціся нават з улікам таго, што летам з адкрыццём развязкі на пр. Незалежнасці і вул. Філімонава мы адновім 41-ы і 42-і маршруты. А вось патрэба ў новых аўтобусах расце як снежны ком. Цягам 2017-2018 гадоў будуць поўнасцю замартызаваныя блізу 300 адзінак. Гэта значыць да канца гэтага перыяду ўжо прыкладна 900 аўтобусаў будуць падлягаць замене - гэта тыя машыны, якія масава закуплялі ў 2005-2007 гадах замест аўтобусаў, якія выпрацавалі свой рэсурс. На год-два можна падоўжыць тэрмін эксплуатацыі састарэлых машын за кошт правядзення паглыбленага і прафілактычнага рамонту, замены нейкіх агрэгатаў. Але гэта вялікія дадатковыя выдаткі. Акрамя таго, праз 2-3 гады замяніць за кароткі перыяд такую колькасць аўтобусаў наўрад ці будзе рэальна: і сума велізарная, і для завода занадта складаная аднаразовая задача...

Што да трамваяў, то новыя вагоны ў найбліжэйшыя гады не спатрэбяцца. Ва ўсякім выпадку, на думку спецыялістаў, рэйкавы транспарт менш схільны да зносу, чым аўтобусы. Не крытычнае старэнне рухомага складу і для метро. Хоць частка вагонаў менскай падземкі выпрацавалі нарматыўны рэсурс, мадэрнізацыя і капрамонт здольныя падоўжыць тэрмін іх службы на доўгі перыяд. Гэтаму спрыяе і тое, што вонкавае асяроддзе не так уплывае на вагоны метро, як на наземны транспарт.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках