19 красавiка 2024, Пятніца, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Маладзечнам міліцыя выявіла самагонны завод і ўзяла інтэрв'ю ва ўладальніка

28

Міліцыянты дагэтуль спрабуюць дэмантаваць апарат, вага якога складае некалькі тон, а «магутнасць» - 300 літраў на суткі.

28 красавіка міліцыя «накрыла» чарговы самагонны завод у Маладзечанскім раёне. Гаспадар завода працаваў разам з наёмным рабочым - штодня на продаж выстаўлялася 200-300 літраў спіртнога. Пра гэта са спасылкай на прэс-службу УУС Менаблвыканкама паведамляе tut.by.

24-гадовы маладзён неаднаразова прыцягваўся да адказнасці за выраб самагону. Праз боязь адказнасці перад законам «бутлегер» увесь час мяняў месцазнаходжанне сваёй вытворчасці, выкарыстоўваючы для гэтага закінутыя пабудовы і хутары ў маланаселеных вёсках.

Аднаўляючы пасля чарговага закрыцця сваё «вытворчасць», маладзён наважыў скарыстацца прыватным падворкам у прыгарадзе Маладзечна, які належаў ягонай бабулі. Хлеў на гэтым пляцы новы гаспадар цалкам абсталяваў пад цэх нелегальнай вытворчасці самагонкі.

«Да працы аптавік прыцягнуў наёмнага рабочага, са словаў якога, яны штодня выраблялі 200-300 літраў спіртнога, якое неадкладна адпраўлялася на продаж. Каб атрымаць максімальную выгаду і паскорыць вытворчы працэс, самагоншчыкі дадавалі ў брагу ў вялікай колькасці так званы ў іх асяроддзі «фермент» - актыватар закісання, у выніку чаго брага была гатовая да «перагонкі» ўжо праз 3-4 дні, замест 6-7 дзён», - адзначылі ў міліцыі.

ФОТА: УУС Менаблвыканкама

Для вытворчасці самагону маладзён выкарыстаў газ, дзякуючы чаму завод не прыцягваў да сябе непатрэбнай увагі аднавяскоўцаў, а выйсці на мясцовага «бутлегера» дапамаглі аператыўныя мерапрыемствы міліцыі.

Праваахоўнікі знайшлі і канфіскавалі 270 літраў самагону і 3 500 літраў брагі.

Цяпер супрацоўнікі Маладзечанскага РАУС спрабуюць дэмантаваць апарат, вага якога складае некалькі тон.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках