19 красавiка 2024, Пятніца, 10:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнікі амбасады ЗША ачысцілі раку Іслач

2

Скот Роланд разам з іншымі работнікамі амерыканскай амбасады далучыўся да акцыі, прымеркаванай да міжнароднага Дня Зямлі.

Акцыю, прымеркаваную да Дня Зямлі, праводзілі беларускія грамадскія экалагічныя арганізацыі. Да іх далучыліся работнікі амерыканскай амбасады ў Менску на чале з павераным у справах ЗША Скотам Раландам, паведамляе ў сябе ў Twitter служба амерыканскай амбасады.

Пасля ўборкі прадстаўнікі амбасады ўзялі ўдзел у 6-кіламетровым сплаве на байдарках па Іслачы, недалёка ад Ракава. Падчас сплаву ўдзельнікі акцыі праводзілі ўборку на берагах.

У свеце Дзень Зямлі адзначаўся 22 красавіка, але ў сувязі з неспрыяльным надвор'ем акцыю ў ачышчэнні ракі перанеслі на тыдзень.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках