6 траўня 2024, панядзелак, 7:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння ў Менску пачалі дзейнічаць фантаны

3

У Менску 29 красавіка пачынаецца сэзон фантанаў.

Са слоў прадстаўніка прадпрыемства УП «Мінскзелянбуд», а 18.00 каля опернага тэатра адбылася ўрачыстая цырымонія запуску фантанаў, а 18.45 увамкнутыя ўсе фантаны ў горадзе, паведамляе БелаПАН.

Па заканчэнні зімы на ўсіх аб'ектах быў праведзены бягучы рамонт, мантаж абсталявання, касметычнае прыбіранне.

Цяпер на абслугоўванні прадпрыемства «Мінскзелянбуд» знаходзіцца 33 сталічныя фантаны, у тым ліку найстарэйшы - «Хлопчык з лебедзем» (1874 года пабудовы) у скверы каля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Гэты фантан адкрываецца пасля рэканструкцыі. Самы высокі фантан - «Ветразь» - размешчаны ў акваторыі Камсамольскага возера.

Астатнія фантаны (больш за 100) лічацца на балансе асобных прадпрыемстваў і ўстаноў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках