29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гендырэктар сеткі гатэляў прымусіў падначаленых будаваць яму катэдж

5
Гендырэктар сеткі гатэляў прымусіў падначаленых будаваць яму катэдж

Генеральнага дырэктара ААТ «Мінгатэль», заснаванага ў 1997 годзе, чакае крымінальная справа за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі.

Паводле матэрыялаў УБЭЗ ГУУС І АБЭЗ Цэнтральнага раёну, генеральны дырэктар ААТ «Мінгатэль», 1954 года нараджэння, Уладзімір Сташкевіч, з ліпеня 2012 года да 7 красавіка 2016 года даваў незаконныя наказы падначаленым работнікам і адпраўляў іх на будаўніцтва належных яму капітальных будынкаў у вёсцы Марозы Вілейскага раёну і ў Калодзішчах.

Як даведаўся «Беларускі партызан» ад крыніцы ў Цэнтральным РАСК, у выніку гэтага была прычыненая шкода «Мінгатэлю» на суму 92 399 994 рублёў.

Мера стрымання пакуль Сташкевічу не абіралася.

Адзначым, у сетку гатэляў і рэстарацый уваходзяць гатэлі «Беларусь», «Спадарожнік», «Гарні» і «Ваяж».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках