25 красавiка 2024, Чацвер, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

BNP і UBS папярэдзілі пра падзенне нафтавых коштаў да $30 за барэль

5
BNP і UBS папярэдзілі пра падзенне нафтавых коштаў да $30 за барэль

Сітуацыя на нафтавым рынку нагадвае мінулагоднюю, калі зніжэнне каціровак аднавілася ў траўні пасля некаторага перапынку.

Агенцтву Bloomberg прадстаўнікі Commerzbank, BNP Paribas і UBS Group паведамілі, што, на іх думку, рост коштаў нафты на 70% у параўнанні з студзеньскімі мінімум нагадвае тое, што адбывалася на рынку ў мінулым годзе. Тады барэль Brent вырас увесну да $68 за барэль, аднак у траўні гэты трэнд вычарпаў сябе, піша РБК.

На думку экспэртаў BNP і UBS, ужо найбліжэйшыя тыдні каціроўкі могуць вярнуцца да адзнакі $30 за барэль.

«Існуюць небяспечныя паралелі з 2015 годам. Рынак ужо перагрэўся, а карэкцыя запазнілася», - заявіў агенцтву прадстаўнік Commerzbank Эуген Вайнбэрг.

Bloomberg паказвае, што на рост коштаў паўплывала нестабільная сітуацыя ў Нігерыі, Іраку і Кувейце, дзе адбыўся страйк работнікаў нафтавай галіны. Прычым на сітуацыі не адбілася у тым ліку няўдача перамоваў у Досе, дзе краіны OPEC і найбуйнейшыя вытворцы не здолелі дамовіцца з нагоды замарожвання ўзроўню здабычы на студзеньскім узроўні.

Аднак экспэрты звяртаюць увагу на чыннік сланцавай нафты. «Рост коштаў можа быць самагубны, бо ён натхняе вытворцаў сланцавай нафты ў ЗША», - кажа Гары Чылінгірыян з BNP Paribas. У французскім банку мяркуюць, што захаванне коштаў нафты на нізкім узроўні магло б задушыць амерыканскіх вытворцаў.

«Умацаванне нафтавых каціровак - шлях па тонкім лёдзе», - пагадзіўся аналітык UBS Джавані Стаўновв.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках