28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

7 звычак паспяховых людзей

8
7 звычак паспяховых людзей

Сваімі звычкамі і парадамі дзеляцца багатыя і знакамітыя.

Выказванні публікуе часопіс «Адзіная».

Роберт Айгер: Уставай крыху раней

Прэзідэнт кампаніі The Walt Disney сцвярджае, што ягоны дзень пачынаецца а 4.30 раніцы. Кожны дзень. Навуковыя даследаванні паказваюць, што наш мозг найбольш актыўны толькі першыя 2-4 гадзіны пасля абуджэння, так што на лянівае знаходжанне ў ложку час марнаваць папросту шкада. Затое якія доўгія і насычаныя выходныя атрымліваюцца!

Бенджамін Франклін: Трэба мець план дзеянняў

Каб дзень атрымаўся прадуктыўным, трэба загадзя прадумаць яго план. Уключаючы выходныя дні. Час адпачынку ні ў якім разе не касуецца, але нават адпачынак трэба арганізоўваць асэнсавана.

Цімаці Фэрыс: не перагружаць сябе задачамі

Наяўнасць плана зусім не азначае спіс спраў на дваццаць пунктаў, якія можна яшчэ прымудрыцца рабіць адначасова. Паспяховыя людзі, і сярод іх амерыканскі пісьменнік Цімаці Фэрыс, ведаюць, што такі падыход хутчэй знізіць прадуктыўнасць дня. Менавіта таму ён рэкамендуе абмяжоўваць сябе толькі дзвюма-трыма мэтамі, але прыкласці ўсе намаганні для іх дасягнення.

Ганна Вінтур: Будзь актыўнай

Галоўная рэдактарка часопісу Vogue, яна ж прататып галоўнай гераіні кнігі і фільма «Д'ябал носіць Прада» штодня прысвячае тэнісу як мінімум гадзіну. У здаровым целе - здаровы дух, і выхадныя зусім не падстава зрабіць выключэнне для гэтага правіла.

Опра Уінфры: Знайдзі момант для цішыні

Сярод паўсядзённай мітусні вельмі важна знайсці час для таго, каб пабыць сам-насам з самім сабой, таму знакамітая тэлевядоўца Опра Уінфры вылучае як мінімум 40 хвілін кожны дзень для медытацыі.

Джэк Дарсей: Падрыхтавацца да наступнага тыдня

Выявілася, што стваральнік Твітэру ўжо ў нядзелю пачынае ў дэталях прадумваць ход наступнага тыдня. «Панядзелак трэба пачынаць у поўным узбраенні» - яшчэ адзін маленькі сакрэт паспяховых людзей.

Рэндзі Цукерберг: Адключыся ад сацыяльных сетак

Менавіта так, сястра Марка Цукерберга, стваральніка самай буйной сацыяльнай сеткі свету Фэйсбук, уважае за шчасце адключыцца на выходных ад таго, што адбываецца ў віртуальным свеце і атрымаць асалоду ад навакольнай рэчаіснасці.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках