20 красавiка 2024, Субота, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зоркі беларускага біятлона адкрылі «Кузню чэмпіёнаў» у Наваполацку

1
Зоркі беларускага біятлона адкрылі «Кузню чэмпіёнаў» у Наваполацку

Зоркі беларускага біятлона правялі сустрэчу ў Наваполацкім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву.

Гэта стала першым мерапрыемствам праекта Беларускай федэрацыі біятлону "Кузня чэмпіёнаў", паведамляе БелТА.

Праект арыентаваны на прапаганду здаровага ладу жыцця, выхаванне грамадзянскасці, павышэнне цікавасці да гісторыі біятлону. Плануюцца штогадовыя сустрэчы па заканчэнні сезона ва ўстановах, якія вядуць падрыхтоўку будучых прафесіяналаў біятлона, - для перадачы досведу чэмпіёнаў дзейным спартоўцам і пачаткоўцам.

Між іншым, гасцямі наваполацкага вучылішча сёння сталі яго знакамітыя выпускнікі розных гадоў - як дзейсныя спартоўцы, так і тыя, што завяршылі кар'еру ці пайшлі ў трэнерскі штаб, сэрвісную брыгаду нацыянальнай каманды. Віктар і Ірына Крыўко, Ганна Сола, Яўген Абраменка, Арцём Лешчанка, Алег Казавы - усе яны ўжо з'яўляюцца легендамі і прыкладам для падрастаючага пакалення біятланістаў.

"Мы хочам, каб юныя выхаванцы вучэльні ўбачылі і пагутарылі з тымі, на каго варта раўняцца, адчулі гонар за сваё прызначэнне - прэзентаваць Беларусь на спаборніцтвах. Акрамя таго, праект накіраваны на пошук таленавітых і перспектыўных дзяцей ва ўсёй краіне з мэтай уключэння іх у біятлон , каб выхаваць з іх чэмпіёнаў на наяўных у нас базах, як гэта ўжо робіцца ў наваполацкай вучэльні", - растлумачыў мэты праекта генеральны сакратар Беларускай федэрацыі біятлона Анатоль Стромскі.

Сапраўды, у верасні мінулага года была сфармавана эксперыментальная група з 7 хлопцаў. Іх адбіралі паводле высокіх медыцынскіх і іншых паказчыках, і цяпер гэтая група займаецца пад кіраўніцтвам найлепшых трэнераў на базе вучылішча, а таксама выязджае на зборы за мяжу. Гэта рэзерв для нацыянальнай каманды, і кожны год плануецца адбіраць новых кандыдатаў для пашырэння групы патэнцыйных чэмпіёнаў.

Адораныя хлопцы ў ліку іншых удзельнікаў сустрэчы адразу сталі камунікаваць са знакамітымі гасцямі, цікавіліся іх досведам і планамі на будучыню, кумірамі, спосабам адпачываць і аднаўляць сілы. Яўген Абраменка распавёў, што ніколі не змагаўся са страхам перад спаборніцтвамі - той сам сыходзіў адразу пасля старту. Ірына Крыўко прызналася, што самым запамінальным для яе ў закончаным сезоне была гонка пераследу ў Ханты-Мансійску, дзе яна "нарэшце зразумела, што ўмее страляць".

Дарэчы, менавіта Ірына завабіла свайго брата Віктара ў біятлон, дзе ён таксама дэманструе выдатныя вынікі. Ён параіў малодшаму пакаленню ставіць высокія мэты, не задавальняючыся малымі дасягненнямі. Пасля своеасаблівай прэс-канферэнцыі адбылася аўтограф-сесія.

"Такія сустрэчы вельмі важныя, тым больш у міжсезонне - атрымліваеш і расслабленне, і энэргію для новых перамог. Мы глядзім на гэтых дзяцей і ўспамінаем сябе, пераацэньваем свае дасягненні ды імкнемся да большага", - адзначыла Ганна Сола.

Напрыканцы пасадзілі Дрэва чэмпіёнаў у гонар гасцей на Алеі чэмпіёнаў вучэльні. Штогод тут дадаюцца новыя дрэвы - каштаны і манчжурскіе арэхі - азначаючы перамогі выпускнікоў установы на міжнародных спаборніцтвах. Аддзяленне біятлона адкрылася тут у 2002 годзе, і за гэты час, са слоў дырэктара вучэльні Валерыя Гушчына, яго выпускнікі здабылі 29 медалёў.

Чакаецца, што сёлета адбудуцца яшчэ адна-дзве аналагічныя сустрэчы праекта "Кузня чэмпіёнаў".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках