5 траўня 2024, Нядзеля, 23:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Аўгустоўскім канале будзе ўведзены бязвізавы рэжым для турыстаў

3
На Аўгустоўскім канале будзе ўведзены бязвізавы рэжым для турыстаў
Фото: grodnonews.by

На Аўгустоўскім канале, які праходзіць па тэрыторыі Польшчы і Беларусі, плануецца ўвесці бязвізавы рэжым для турыстаў тэрмінам дзеяння на тры дні.

Пра гэта паведаміў 6 красавіка міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Шамко на адкрыцці міжнароднага кірмашу турысцкіх паслуг «Адпачынак-2016».

«Вы ведаеце, што для прыцягнення турыстаў з Еўразвязу ў нас дзейнічае спрошчаны трохдзённы бязвізавы рэжым у Белавежскай пушчы. Тое ж самае плануем зрабіць на Аўгустоўскім канале, - распавёў міністр. - Тут у нас добры патэнцыял, створаная добрая інфраструктура: развіваецца велакірунак, байдарачны турызм, распрацаваныя пешыя маршруты. Гэта турыстычны прадукт, які адпавядае ўзроўню міжнароднай сертыфікацыі, трэба толькі трохі вызначыцца з арганізацыйнымі момантамі».

Шамко дадаў, што адпаведная прапанова аб увядзенні бязвізавага рэжыму на Аўгустоўскім канале знаходзіцца на разглядзе ва ўрадзе.

Ён адзначыў, што змякчэнне візавага рэжыму ўваходзіць у комплекс тэхнічных і арганізацыйных мерапрыемстваў, як і абнаўленне нарматыўнай і заканадаўчай базы, новай рэдакцыі закона аб турызме.

«Усё гэта ўпісваецца ў задачы, якія сёння стаяць перад турыстычнай галіной Беларусі, а менавіта - павелічэнне турыстычных плыняў», - распавёў Шамко і дадаў, што, нягледзячы на крызіс, унутраны турызм Беларусі летась павялічыўся на 20%.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках