20 траўня 2024, панядзелак, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сетка гіпермаркетаў ProStore Чыжа можа быць прададзеная Тапузідзісу

23
Сетка гіпермаркетаў ProStore Чыжа можа быць прададзеная Тапузідзісу
ЮРЫЙ Чыж

Арыштаваны алігарх прадаўжае губляць бізнэс.

Паводле інфармацыі Tribuna.com, сетка гіпермаркетаў ProStore можа быць прададзеная бізнэсмэну Паўлу Тапузідзісу, які валодае сеткай гіпермаркетаў «Карона».

На якіх умовах сетка можа быць перададзеная, пакуль не вядома.

Раней паведамлялася аб тым, што ў сецы ProStore маецца шэраг праблем, звязаных з пратэрміноўкай аплаты тавару цэламу шэрагу буйных пастаўшчыкоў. Пасля затрымання Юрыя Чыжа 11 сакавіка колькасць чутак пра складанасці ProStore павялічылася. Прынамсі, у шэрагу крам назіраліся праблемы з асартыментам тавараў.

Адзначым, што сетка гіпермаркетаў ProStore належыць уладальніку менскага «Дынама» Юрыю Чыжу. Прынамсі, у гэтым сезоне ProStore быў тытульным спонсарам футбольнага клуба.

Вядома, што ў структуры ProStore працуе старэйшы сын Юрыя Чыжа Сяргей.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках