28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іслямаў: Крымскім татарам трэба ствараць уласнае войска

2

Пасля забароны Расеяй Меджліса крымскім татарам патрэбнае сваё войска ў складзе Украіны.

Каардынатар грамадскай блакады Крыму Лянур Іслямаў выступіў за стварэнне крымска-татараскага войска. Пра гэта ён распавёў у каментары для «Крыма.Реалий».

Са словаў Іслямава, пасля забароны акупантамі Меджліса стане магчымым кожнага крымскага татарына прызнаваць экстрэмістам.

«Магчыма, цяпер крымска-татарскі народ зразумее, што ўсё ж такі трэба cтвараць уласнае войска. У нас ёсць свае палітычныя сілы, у нас ёсць дэпутаты ў складзе Вярхоўнай Рады, але ў нас няма ўласнага войска. Таму мы павінны зрабіць так, каб у нас было войска ў складзе Украіны, у асобе батальёна Намана Чэлебіджыхана. Мы гэтага дамагаемся», - растлумачыў сваю ідэю Іслямаў.

У спісах Нацыянальнага дабравольніцкага крымска-татарскага батальёна, стварэнне якога анансаваў Іслямаў, ужо ёсць 300 чалавек.

Было запланавана, што ў сакавіку гэтага года батальён будзе сфармаваны ў складзе Нацыянальнай гвардыі з 560 чалавек паводле стандартаў NАТО, ён будзе насіць імя Намана Чэлебіджыхана. Мэта яго стварэння - вызваленне Крыма ад акупантаў.

Нагадаем, Расея акупавала Аўтаномную рэспубліку Крым у 2014-м годзе. Вярхоўная Рада Украіны афіцыйна абвясціла 20 лютага 2014-га пачаткам часовай акупацыі Крыма і Севастопаля Расеяй. Ключавыя міжнародныя арганізацыі, у тым ліку Генеральная асамблея ААН, асудзілі дзеянні Расеі і назвалі анэксію і акупацыю Крыма незаконнай. Супраць РФ былі ўведзеныя эканамічныя санкцыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках