З сённяшняга дня бюджэт пражытачнага мінімуму ўзняты на $3
13- 1.05.2016, 18:39
- 12,737
Новы БПМ складзе 1 млн. 699 тыс. 400 руб.
21 красавіка 2016 года Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі прыняло пастанову №18. Гэта пастанова вызначае павелічэнне сумы бюджэту пражытачнага мінімуму ў Беларусі. 29 красавіка яна была апублікавана Нацыянальным прававым парталам, нагадвае belnovosti.by.
У адпаведнасці з пастановай, сума бюджэту пражытачнага мінімуму павялічыцца на 3,6% (ці 59 тыс. 430 руб.). Новы БПМ складзе 1 млн. 699 тыс. 400 руб.
Пастанова (і, як следства, новая сума бюджэту пражытачнага мінімуму) пачынае дзейнічаць з 1 траўня 2016 года.