20 траўня 2024, панядзелак, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр энэргетыкі: У нас няма запазычанасцяў перад Расеяй за газ

4
Міністр энэргетыкі: У нас няма запазычанасцяў перад Расеяй за газ

Кіраўнік Мінэнэрга РФ сцвярджае, што Беларусь завінавацілася «Газпрому» за 4 месяцы больш за $125 мільёнаў.

Беларусь не прызнае запазычанасці перад Расейскай Федэрацыяй за пастаўлены ў рэспубліку прыродны газ, заявіў кіраўнік беларускага міністэрства энэргетыкі Уладзімір Патупчык журналістам у Магілёве ў чацвер перад пачаткам пасяджэння савета міністраў «саюзнай дзяржавы» Беларусі ды Расеі, паведамляе interfax.by.

«Няма ніякай запазычанасці. Беларусь плаціць у адпаведнасці з міжурадавай дамовай. Вось у судзе будзем і разбірацца з гэтым пытаннем», - заявіў Патупчык.

Ён адзначыў, што расейскі і беларускі бакі па-рознаму трактуюць міжурадавую дамову аб газе. «Расейскі бок мяркуе, што ёсць кошт «Ямала». Мы мяркуем, што з 1 студзеня павінны дзейнічаць рынкавыя роўнадаходныя кошты», - падкрэсліў У.Патупчык.

«Расейскі бок сыходзіць ад развязання гэтага пытання», - дадаў міністр.

У сваю чаргу кіраўнік Мінэнэрга РФ Аляксандр Новак заявіў журналістам, што расейскі бок па-ранейшаму прытрымліваецца той пазіцыі, што Беларусь мае запазычанасць за газ. «Ёсць абавязак перад «Газпромам» за пастаўлены газ. За 4 месяцы гэта больш за $125 млн. Сума стала змяняецца кожны дзень», - адзначыў Новак. «У адпаведнасці з кантрактам, ідзе недаплата», - дадаў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках