6 траўня 2024, панядзелак, 8:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палякі выканалі перадвыбарнае абяцанне Лукашэнкі

60
Палякі выканалі перадвыбарнае абяцанне Лукашэнкі
Фотa: Shutterstock

«Не мне вам тлумачыць, як жывуць у Польшчы», палохаў неяк беларускі дыктатар.

А між тым выявілася, што менавіта ў Польшчы, а зусім не ў Беларусі, кіруюцца запаветам «дарагога Аляксандра Рыгоравіча».

Паводле звестак Цэнтральнага статыстычнага офіса Польшчы, сярэдні заробак у краіне ў першым квартале 2016 года дасягнуў 4201,91 польскага злотага (або 1017 еўраў). Пакуль палякі пералічваюць свае павялічаныя даходы, беларусы могуць толькі моўчкі змахнуць слязу. Бо менавіта яны павінны былі, згодна з абяцанням правадыра, атрымаць такія вось прывабныя заробкі да 2015 года (ну, ці амаль такія), піша «Салідарнасць».

Аднак за той час, што Лукашэнка палохаў грамадзян жахамі капіталізму, у краіне адбылася дэвальвацыя, прычым не толькі рублёў, але і абяцанняў - з запаветных 1000 даляраў да афіцыйнага сярэдняга заробку 343 у.а.

А вось палякі не толькі выканалі, але і перавыканалі план беларускага дыктатара. Прычым яшчэ ў 2014 годзе. Акурат тады, калі Лукашэнка наважыў расказаць суайчыннікам аб цяжкім жыцці суседзяў.

- Не мне вам тлумачыць, як жывуць у Польшчы. Гэта вы ведаеце лепш, і, калі вы яшчэ тут дагэтуль жывяце, значыць, вы зрабілі правільны выбар, - заявіў ён у лістападзе 2011 года.

Распісваючы ўсе фінансавыя нягоды суседзяў, правадыр кожны раз асабліва падкрэсліваў, як мала беларусы плацяць за камунальныя паслугі і якія нізкія кошты ў нашых айчынных крамах. Маўляў, можа, заробкі ў нас і не такія высокія (і то пакуль што), затое ўзровень жыцця дакладна не ніжэйшы.

Зрэшты, тэзу пра нізкія кошты ў крамах даўно развеяла сціжма беларусаў, якая штогод накіроўваецца ў Польшчу і Літву па танныя набыткі, і красамоўней за ўсё сведчыць пра поспехі беларускай эканомікі.

Што ж тычыцца камуналкі, то апошнім часам нават Аляксандр Рыгоравіч не заікаецца пра яе таннасць. Хоць і дагэтуль, трэба сказаць, польскія камунальнікі не моцна спаганялі са сваіх грамадзян грошы, пакідаючы ім на жыццё пасля аплаты ўсіх паслуг суму, што ў некалькі разоў перавышала прыбыткі беларусаў.

Ды і ў іншых заходніх суседзяў, шчыра скажам, справы ідуць не горш.

Але ж, што самае цікавае, пры ўсёй відавочнай розніцы Аляксандр Лукашэнка па сёння не перастае палохаць сваіх грамадзян жахамі замежнага жыцця. Нядаўна вось, дзякуючы дыктатару, беларусы падчас яго штогадовага звароту да народа змаглі даведацца, як жахліва жывецца ў далёкай Амерыцы:

- І маліце Бога, што вы жывяце не ў ЗША!

Зрэшты, беларусы так і робяць. Нездарма днямі віцебскі будаўнік залез на вежавы кран на стадыёне «Дынама». Вы думаеце, ён патрабаваў нявыплачаны заробак? Гэта ён проста наважыў забрацца вышэй, каб наўпрост аддзячыць Богу за тое, што жыве ў самой паспяховай краіне свету.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках