6 траўня 2024, панядзелак, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвія заўважыла расейскую падлодку ля сваіх межаў

Узброеныя сілы Латвіі заўважылі расейскую падлодку і вайсковы карабель паблізу сваёй марской мяжы.

Аб гэтым паведамляецца ў Twitter нацыянальнай арміі Латвіі (пераклад - РБК).

Вайсковае судна латвійскія вайскоўцы заўважылі 30 красавіка - за 8 міляў ад тэрытарыяльных вод. Паводле звестак нацыянальнага войска, былі заўважаныя падлодка класа «Кіло» (так у класіфікацыі NATO называюць падлодкі «Палтус» і «Варшавянка»), а таксама марское буксірнае судна «Віктар Канецкі».

Іншых падрабязнасцяў прадстаўнікі латвійскага войска не прыводзяць. Мінабароны Расеі гэтую інфармацыю пакуль не пракаментавала.

Аб такім інцыдэнце латвійскія вайскоўцы паведамілі ў жніўні 2015 года. Тады ля марской мяжы рэспублікі на адлегласці 5 міль - былі заўважаныя судны «Віктар Канецкі», які цягнуў на буксіры мінны загараджальнік «Аляксандр Абухоў» ВМФ Расеі», сцвярджалі ў вайсковай установе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках