6 траўня 2024, панядзелак, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кампанія Чыжа завінавацілася работнікам у заробку

2
Кампанія Чыжа завінавацілася работнікам у заробку
ЮРЫЙ ЧЫЖ

«Акватрайпл» апынулася ў спісе злосных неплацельшчыкаў заробкаў.

У Беларусі трэці месяц запар расце сума запазычанасці прадпрыемстваў у выплаце заробкаў. У красавіку арганізацыі не змаглі своечасова выплаціць сваім работнікам у агульнай складанасці 80,9 мільярда рублёў, паведамляе tut.by са спасылкай Белстат. У спісе завінавачаных арганізацый у выплаце заробкаў лічыцца і кампанія «Акватрайпл», якая належыць затрыманаму бізнэсоўцу Юрыю Чыжу.

Сума пратэрмінаванай запазычанасці ў заробках рэзка павялічылася ў канцы мінулага года. Затым да святаў з працаўнікамі разлічыліся, але цяпер запазычанасці зноў растуць.

У сакавіку прадпрыемствы не выплацілі своечасова сваім работнікам 68 мільярдаў, а ў красавіку сума вырасла больш чым на 12 мільярдаў. Калі перавесці красавіцкую запазычанасць у сярэднія заробкі, то атрымліваецца, што арганізацыі запазычылі спецыялістам амаль 11,4 тысячы сярэдніх «заробкаў».

Лідзіруе па колькасці завінавачаных арганізацый Віцебская вобласць - 133 кампаніі. Іх сумарная запазычанасць складае 52 мільярды 521,5 мільёнаў рублёў. У неплацельшчыках у асноўным лічацца сельскагаспадарчы сектар, але сустракаюцца і прамысловыя прадпрыемствы, у тым ліку Віцебскі камбінат шоўкавых тканінаў, завод «Этон» (Навалукомль).

Другое месцы ў рэйтынгу завінавачаных займае Менск (11 прадпрыемстваў), а трэцяе - Магілёўская (9 кампаній). У сталіцы ў спіс неплацельшчыкаў патрапілі ў тым ліку «Будмаш», «Маналіт», «Унібокс», «Магнус Груп». Сярод завінавачаных лічыцца і вытворца безалкагольных напояў, мінеральнай і пітной вады «Акватрайпл», якая належыць затрыманаму бізнэсоўцу Юрыю Чыжу.

Нагадаем, раней ЕЗ зняў санкцыі з кампаніі «Акватрайпл».

Менш за ўсё завінавачаных арганізацый у выплаце заробку, у Гомельскай вобласці (адна кампанія - завод хімічных вырабаў). У Берасцейскай вобласці і зусім усе арганізацыі своечасова выплацілі заробкі.

У лідарах па колькасці кампаній-неплацельшчыкаў сельская гаспадарка (132 прадпрыемствы), будаўніцтва (16) і прамысловасць (15).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках