6 траўня 2024, панядзелак, 9:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваныя дзясяткі кватэр у «доме Чыжа»

25
Арыштаваныя дзясяткі кватэр у «доме Чыжа»
ФОТА: NN.BY

Пад арышт патрапіла ў тым ліку жыллё трэнера фрыстайлістаў Мікалая Казекі.

Камітэт дзяржаўнай бяспекі прадаўжае расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да бізнэсоўца Юрыя Чыжа і ягонай кампаніі «Трайпл».

Паводле звестак сайта «Наша Нiва», у яго рамках былі арыштаваныя актывы «Трайпла». Пастанова аб накладанні арышту было вынесеная 28 сакавіка 2016 года.

Адзін з актываў - знакаміты «Дом Чыжа» каля Траецкага прадмесця. У ім заставаліся не распрададзеныя 27 кватэр - ад аднапакаёвых плошчай 55 м2 да вялікіх апартаментаў плошчай блізу 300 м2.

Гэтыя кватэры былі ў закладзе ў беларускіх банкаў. Нерухомасць дазваляла Чыжу атрымліваць крэдыты. Відавочна, што аддаваць іх своечасова ён не мог.

Напрыклад, у верасні 2013 года «Трайпл» адкрыў у «Белінвестбанку» крэдытную лінію на $10 мільёнаў. Грошы павінны былі быць вернутыя да 31 снежня 2015 года. Аднак за дзень да заканчэння тэрміну Чыж здолеў перапісаць дамову - ён абавязаўся выплаціць $10,2 мільёна, але ў пачатку 2017 года.

Банк ВТБ выдаў Чыжу пад заклад нерухомасці 7,6 мільёна еўра, а праз дамову - яшчэ $3 мільёны.

Амаль усе арыштаваныя кватэры не мелі гаспадароў, і на паперы яшчэ належалі «Трайплу». Адзінае выключэнне - трэнер фрыстайлістаў Мікалай Казека і ягоная кватэра.

Мікалай Казека - гэта той самы трэнер, вучні якога здабылі на зімовых Алімпіядах шэсць медалёў, у тым ліку тры залатыя. Некаторыя з іх, Ала Цупер і Антон Кушнір, атрымалі кватэры ў доме «Ля Траецкага» ў падарунак ад Юрыя Чыжа. А для іх трэнера наважылі зрабіць зніжку.

Доўгі час жыллё ў «Доме Чыжа» прадавалася па $3000 за квадратны метр. Праз крызіс кошты нерухомасці абрынуліся, і «Трайпл» знізіў кошты рэшты не прададзеных кватэр да $2000..

Але для Мікалая Казекі летась было зробленае выключэнне. Чыж пагадзіўся прадаць яму кватэру плошчай 105 квадратных метраў у растэрміноўку ўсяго па $1000 за кв. метр. Трэнер павінен канчаткова выплаціць грошы да сярэдзіны 2018 года. Датуль уласнікам застаецца «Трайпл». Калі КДБ заняўся маёмасцю «Трайпла», пад арышт патрапіла і кватэра Казекі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках