6 траўня 2024, панядзелак, 6:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіст укараніўся ў групоўку ІД у Францыі і зняў фільм схаванай камерай

1

Французскі Canal + сёння пакажа дакументальны фільм, які быў зняты журналістам, укаранёным у шэрагі прыхільнікаў «Ісламскай дзяржавы».

Цягам шасці месяцаў рэпарцёр, які дзейнічае пад імем Саід Рамзі, здымаў баевікоў схаванай камерай, каб даведацца, «што ў гэтых людзей у галовах».

Як адзначае Telerama, журналіст, які зняў фільм, з'яўляецца мусульманінам. На ягоную думку, маладзёнам у «Ісламскай дзяржаве» прывіваецца «невуцкае трызненне», каб зрабіць з іх забойцаў (пераклад - newsru.com).

У групоўцы, у якую ўкараніўся Рамзі, было дзесяць вучняў, якія наважыліся забіць як мага больш «няверных» у надзеі атрымаць пропуск у рай ад Алаха. Журналіста пад прыкрыццём дыстанцыйна падтрымліваў ягоны калега, які прадстаўляецца як Марк Армон.

Як высветлілася, увайсці ў кантакт з баевікамі не вельмі складана - Рамзі спісаўся з імі ў Telegram. Аднак зарабіць давер тэрарыстаў было няпроста. Журналіст распавядае пра атмасферу падазронасці і паранойі ў групоўцы.

«Я мусульманін. Кожная новая тэрарыстычная атака ўдарае асабіста па мне, бо паглыбляе праблемы, звязаныя з расізмам і інтэграцыяй. Яна ператварае нас у тэрарыстаў у вачах людзей, і я магу гэта зразумець. Скажам, усе тэрарысты 13 лістапада былі нашчадкамі імігрантаў. Я хачу змагацца з тымі хлопцамі, якія забіваюць у імя Алаха. І зброю, якую я выбраў - гэта інфармацыя», - распавядае Рамзі.

Ягоны таварыш кажа пра тое, што жандармерыя, як высветлілася, не мае спецыялістаў у арабскай мове, так што служба ў барацьбе з кіберзлачыннасцю, якая ў тым ліку павінна выяўляць рэкрутараў джыхадзістаў, карыстаецца Google Translate. «Гэтых хлопцаў цяжка злавіць, калі ты не ведаеш іх мову і культуру. Не кажучы ўжо пра тое, што Павел Дураў, заснавальнік Telegram, наўрад ці гатовы супрацоўнічаць з уладамі», - растлумачыў Армон.

Рамзі прызнаўся, што сутыкнуўся з невуцтвам, неадукаванасцю патэнцыйных баевікоў разам з іх рашучасцю адправіцца на нябёсы. Кіраўнік ячэйкі, паводле ягоных слоў, стала даводзіў рэкрутам, што «пакутнікі не адчуваюць болю», «давайце выправімся ў рай» і «нашы жанчыны чакаюць нас». «Спачатку я не разумею, як такая лухта можа пераканаць каго-небудзь. А потым я зразумеў, што гэта кажа чалавек, які з'яўляецца кіраўніком групы. Ён раней сядзеў у турме Фрэн за спробу дабрацца да Сірыі», - распавёў журналіст. Паводле ягоных слоў, у групоўку ўваходзілі былыя наркаманы і хуліганы.

Праз некалькі месяцаў пасля ўкаранення журналісты зразумелі, што група, якую яны вывучаюць, знаходзіцца пад наглядам паліцыі. Яны адмовіліся распавядаць падрабязнасці з нагоды дзеянняў уладаў, адзначыўшы толькі, што былі зробленыя арышты.

«Адным з галоўных урокаў было тое, што ў іх дзеяннях я ніколі не знаходзіў прыкмет ісламу. Не было жадання палепшыць свет. Гэта страчаныя маладзёны з суіцыдальнымі схільнасцямі, якія лёгка паддаюцца на маніпуляцыі», - распавёў Рамзі.

Журналіст назваў чальцоў ячэйкі, у якую ўваходзіў цягам паўгода, маладзёнамі ў «пошуку», якім «не пашанцавала» нарадзіцца ў эпоху існавання ІД.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках