6 траўня 2024, панядзелак, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі блогер Віктар Малішэўскі перамог у конкурсе Deutsche Welle

1
Беларускі блогер Віктар Малішэўскі перамог у конкурсе Deutsche Welle
Віктар Малішэўскі
ФОТА: EURORADIO.FM

Блог Малішэўскага «Антыжурналіст» заняў першае месца ў міжнародным конкурсе Deutsche Welle The Bobs-2016 (Best of Online Activism).

Беларускі блогер перамог у намінацыі «Найлепшы сайт або блог на расейскай мове». На другім месцы расейскі сайт «Такие дела», паведамляе «Еўрарадыё».

Беларускі блог набраў 5519 галасоў і адарваўся ад другога месца на 1322 галасы.

У сваім блогу antijournalist.by Малішэўскі праз лічбы каментуе паведамленні афіцыйных СМІ. Напрыклад, пасля выбараў прэзідэнта 2010 года сярэдні заробак беларусаў вырас з 1 595 900 да 6 536 100 рублёў - ці з 531 да 450 даляраў.

Конкурс The Bobs падтрымлівае блогераў і онлайн-актывістаў у інтэрнэце.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках