25 красавiка 2024, Чацвер, 2:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптык: тыдзень чакаецца цёплым

Сіноптык: тыдзень чакаецца цёплым
ФОТА: WENI.RU

На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца цёплае надвор'е з кароткачасовымі дажджамі.

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на начальніка службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрыя Рабава.

«Першы тыдзень траўня будзе адзначаны цёплым надвор'ем і паступовым павышэннем тэмпературы. Калі ў пачатку тыдня яна будзе на 1-3°С вышэй за норму, то ўжо да выходных - на 3-6°С. Але так як у Беларусь пачне паступаць няўстойлівая і вільготная паветраная маса, то без кароткачасовых дажджоў не абыдзецца», - адзначыў сіноптык.

У аўторак уночы месцамі, удзень пераважна на паўночна-заходняй частцы краіны - кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Уначы і раніцай месцамі туман. Тэмпература ўначы - плюс 4-10°С, удзень - плюс 13-19°С, на паўднёвым усходзе да плюс 21°С.

У сераду месцамі - кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература ўначы - плюс 4-11°С, удзень - плюс 15-21°С, на паўднёвым усходзе да плюс 23°С.

У чацвер у асобных раёнах - кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература ўначы - плюс 3-10°С, удзень - плюс 14-21°С.

У пятніцу ў асобных раёнах - кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Тэмпература ўначы - плюс 3-10°С, удзень - плюс 14-21°С.

Паводле слоў Рабава, у выхадныя дні (7-10 траўня) у Беларусь прыйдзе антыцыклон, які прынясе цёплае і камфортнае надвор'е: на большай частцы краіны - пераважна без ападкаў, толькі на поўдні кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература ўначы - плюс 4-11°С, удзень - плюс 16-23°С.

«Агулам, травень парадуе цёплым і камфортным надвор'ем, - падсумаваў сіноптык. - Сярэдняя месячная тэмпература паветра чакаецца на 1°С вышэйшай за кліматычную норму (норма - плюс 12-14°С), што на 6-8°С вышэй, чым у красавіку. Месячная колькасць ападкаў прагназуецца ў межах сярэдніх шматгадовых значэнняў - гэта значыць, можна чакаць 11-14 дзён з ападкамі».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках