28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Насельніцтва Менска з пачатку года павялічылася амаль на 3,5 тысячы

2
Насельніцтва Менска з пачатку года павялічылася амаль на 3,5 тысячы

Насельніцтва Менска на 1 красавіка 2016 года склала 1 млн 963,2 тысячы чалавек.

У параўнанні з пачаткам гэтага года яно павялічылася на 3,4 тысячы, паведамляе БелаПАН са спасылкай галоўную статыстычную ўправу сталіцы.

У студзені-сакавіку 2016 года ў сталіцы нарадзілася 5 385 дзяцей, на 149 больш у параўнанні са студзенем-сакавіком 2015 года.

Памерла на 24 чалавекі менш (на 0,5%) у параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года.

У студзені-сакавіку 2016 года ў сталіцы Беларусі захаваўся натуральны прырост, які склаў 890 чалавек, што на 173 чалавекі (на 19,4%) больш, чым у студзені-сакавіку 2015 года.

За тры месяцы гэтага года зарэгістравана 2735 шлюбаў, афіцыйна скасавалі шлюб 1925 сем'яў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках