19 красавiка 2024, Пятніца, 14:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік найбуйнейшай партыі Еўрапарламента раскрытыкаваў «Паўночную плынь-2»

1
Кіраўнік найбуйнейшай партыі Еўрапарламента раскрытыкаваў «Паўночную плынь-2»
Фота: vedomosti.ru

Дэпутат Еўрапарламента ад ФРГ заявіў, што газаправод павялічвае залежнасць ЕЗ ад «Газпрома».

Кіраўнік найбуйнейшай у Еўрапарламенце Еўрапейскай Народнай партыі (EVP), нямецкі дэпутат Манфрэд Вэбер (Manfred Weber) раскрытыкаваў планы будаўніцтва газаправода «Паўночная плынь-2». Пра гэта Вэбер напісаў у лісце міністру эканомікі ФРГ Зігмару Габрыэлю (Sigmar Gabriel) і еўракамісару ў энэргетыцы Мігелю Арыасу Каньетэ, піша «Нямецкая хваля».

Вэбер сцвярджае, што будаўніцтва газаправода супярэчыць замежнапалітычным мэтам Еўразвязу, бо павялічвае залежнасць Еўропы ад расейскага газавага манапаліста «Газпрома». «ЕЗ рызыкуе атрымаць неспрыяльныя наступствы ў пытанні паставак газу ў Цэнтральную і Усходнюю Еўропу, у тым ліку для Украіны», - піша парламентарый. Ён адзначае, што гаворка ідзе пра планы «Газпрома» спыніць пастаўкі газу праз Украіну пасля сканчэння будаўніцтва газаправода.

Раней у красавіку Каньетэ сустракаўся з экс-канцлерам ФРГ, старшынём камітэта акцыянераў Nordstream AG Герхардам Шродэрам (Gerhard Schröder) і выканаўчым дырэктарам Nordstream AG Матыясам Варнігам (Matthias Warnig). Тады еўракамісар у энэргетыцы выказаў заклапочанасць у сувязі з уплывам праекта газаправода на энэргабяспеку Еўразвязу.

У сакавіку восем краін Еўразвязу выступілі супраць будаўніцтва расейскага газаправода. Пад лістом кіраўніку Еўракамісіі Жан-Клод Юнкеру паставілі свае подпісы лідары Вугоршчыны, Латвіі, Польшчы, Румыніі, Славаччыны, Чэхіі, Эстоніі і Літвы.

«Паўночная плынь-2» павінна праходзіць па дне Балтыйскага мора і транспартаваць газ з РФ на ўнутраны еўрапейскі рынак. Плануецца, што магутнасць газаправода складзе 55 млрд кубаметраў на год, што дазволіць удвая павялічыць пастаўкі газу ў Нямеччыну.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках