6 траўня 2024, панядзелак, 6:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У чэрвені ў Менску пройдуць чарговыя «Джазавыя вечары ля Ратушы»

У чэрвені ў Менску пройдуць чарговыя «Джазавыя вечары ля Ратушы»

Тры суботы запар - 11, 18 і 25 чэрвеня - менчукоў і гасцей сталіцы чакае плынь джазавага пазітыву.

Больш за 50 тысяч гледачоў, звыш 40 зорак сусветнага джаза, больш за 30 канцэртаў пад адкрытым небам у самым сэрцы Менска - тры гады запар горад атрымліваў асалоду ад летняга джазу. Зусім хутка Менск чацвёрты раз напоўніць энэргія і запал гэтага ўнікальнага музычнага жанру - скончаная вялікая частка падрыхтоўчага перыяду ўзгадненняў, камунікацый, паведамляюць naviny.by.

«Дэталі праграмы пакіну ў сакрэце, - распавёў дырэктар канцэртнага агенцтва «Эквілібрыум Артс» Захар Дудзінскі, - аднак адзначу, што ў гэтым годзе геаграфія ўдзельнікаў пашырылася, а праграма поўная ўнікальных выступаў.

Напрыклад, Менск чакае сустрэча з маладым вакалістам, пра які New York Times пісала: «Ён напоўніў доўгачаканай энэргіяй маладосці джазавы вакал». Гледачы атрымаюць асалоду ад таленту аднаго з самых шанаваных джаз-трамбаністаў Еўропы.

Да нас прыедзе таленавітая вакалістка, чый аксамітны голас дапамог ёй стаць лаўрэаткай прэстыжнага конкурсу Shure Montreux Jazz Voice Competition, дзе яна атрымала прыз глядацкіх сімпатый з рук самога Quincy Jones.

Перад менчукамі таксама выступіць джазавы аркестр з 13 таленавітых італійскіх музыкаў. Здзівяць і майстры джаза з Беларусі. Такім чынам сталіцу чакае небывалы музычны сезон».

«Джазавыя вечары ля Ратушы з Банкам БелВЭБ» з кожным годам набываюць новыя маштабы, прыцягваюць усё больш гледачоў з усёй Беларусі і сусветных зорак джазу, - адзначыў намеснік дырэктара дэпартамента карпаратыўнай управы ААТ «Банк БелВЭБ» Аляксей Бабіна. - Праект стаў культавым, брэндам - літаральна візітоўкай летняга Менска. Усё з большым азартам і задавальненнем мы адбіраем удзельнікаў, прадумваем кожную дэталь».

Менавіта джазавыя вечары пачынаюць гадавы музычны сезон у Беларусі, які доўжыцца да канца жніўня.

«Гасцінная пляцоўка ў сэрцы сталіцы, інтэлігентная публіка і, вядома ж, джаз у рэжыме нон-стоп, - распавядае дырэктар міжнароднага фонду «Ідэя» Наталля Куцан. - У гэтым годзе мы нацэленыя не проста на тры вечары жывога джаза пад адкрытым небам, а рыхтуем шматгранную падзею, маштабную, камфортную і цікавую. Дзякуючы падтрымцы Менскага гарадскога выканаўчага камітэта мы зможам рэалізаваць самыя крэатыўныя задумы».

У гэтым годзе арганізатары ўлічылі пажаданні гасцей «Джазавых вечароў» і паклапаціліся пра тое, каб прылеглая да канцэртнай зоны тэрыторыя ператварылася ў неад'емную частку джазавага вольнага часу. Акрамя таго, ў знатакоў самага інтэлігентнага музычнага стылю з'явіцца рэальная магчымасць асабіста пагутарыць з зоркамі сусветнага джаза за кубачкам кавы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках