6 траўня 2024, панядзелак, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матацыклісту, які збіў супрацоўніка ДАІ, выстаўленае абвінавачванне

12
Матацыклісту, які збіў супрацоўніка ДАІ, выстаўленае абвінавачванне
Фота: minsknews.by

Байкер абвінавачваецца ў парушэнні правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Матацыклісту, які збіў ў Менску інспектара ДПС, выстаўленае абвінавачванне, паведамляе БелТА са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу Следчага камітэта Беларусі Юлію Ганчарову.

«Управа Следчага камітэта Менску прадаўжае расследаванне крымінальнай справы аб дарожна-транспартным здарэнні, у якім пацярпеў супрацоўнік ДАІ ГУУС Менгарвыканкама. Кіроўцу матацыкла выстаўленае абвінавачванне паводле ч.2 арт.317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) Крымінальнага кодэкса Беларусі», - распавяла Юлія Ганчарова.

«Следства чакае вынікаў экспертных даследаванняў з фрагментаў відэазапісаў, далучэння да матэрыялаў крымінальнай справы. Праводзіцца аўтатэхнічная экспэртыза. Следчыя працуюць са сведкамі», - дадала афіцыйная прадстаўніца.

Стан інспектара ДАІ не змяніўся і застаецца стабільна цяжкім. Ён знаходзіцца без прытомнасці.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, аварыя з удзелам матацыкліста, інспектара ДАІ і аўтамабіля інкасатараў адбылася на скрыжаванні пр.Незалежнасці і Казлова ў панядзелак, 18 красавіка. У выніку яе моцна пацярпелі супрацоўнік ДАІ і матацыкліст. Аварыя набыла шырокі рэзананс.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках