5 траўня 2024, Нядзеля, 23:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына збірае «Нармандскую чацвёрку» што да Украіны

Нямеччына збірае «Нармандскую чацвёрку» што да Украіны
Фота: Reuters

Міністр замежных спраў ФРГ запрасіў калег з Расеі, Украіны і Францыі на новую сустрэчу для ўрэгулявання крызісу на Данбасе.

Перамовы ў «нармандскім фармаце» павінны адбыцца 11 траўня ў Берліне.

«Я ўважаю за неабходнае распачаць новую спробу пераадолець блакаду ў стасунках паміж Кіевам і Масквой. Мы страцілі час. Рэжым спынення агню стаў больш далікатным, колькасць парушэнняў замірэння і ахвяр імкліва расце», - заявіў міністр замежных спраў ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер у інтэрв'ю штотыднёвіку Welt am Sonntag, апублікаваным 1 траўня.

Са словаў Штайнмаера, на сустрэчы ў Берліне гаворка павінна пайсці аб падрыхтоўцы мясцовых выбараў на ўсходзе Украіны, паведамляе tut.by. Міністр адзначыў, што на гэты конт «маюцца канкрэтныя прапановы». Ён таксама дадаў, што Арганізацыя бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе (АБСЕ) выступіла з цікавай ініцыятывай у стабілізацыі рэжыму спынення агню. Нямеччына цяпер старшынюе ў АБСЕ.

Нягледзячы на замірэнне з нагоды праваслаўнага Вялікадня, на ўсходзе Украіны ў выніку баёў у канцы мінулага тыдня загінулі тры чалавекі. Бакі канфлікту ўскладаюць адзін на аднаго адказнасць за ўсё новыя парушэнні рэжыму спынення агню.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках