6 траўня 2024, панядзелак, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За красавік пратэрмінаваная запазычанасць у заробку вырасла амаль на 13 мільярдаў

7
За красавік пратэрмінаваная запазычанасць у заробку вырасла амаль на 13 мільярдаў
ФОТА: BYMEDIA

На 1 траўня 2016 года пратэрмінаваная запазычанасць у заробку склала 80,9 млрд рублёў.

Пра гэта са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт паведамляе БелаПАН.

Гэта на 12,9 млрд больш, чым месяц таму: на 1 красавіка пратэрмінаваная запазычанасць у заробку складала 68 млрд рублёў.

На 1 траўня 2016 года пратэрмінаваную запазычанасць мелі 167 арганізацый (на 1 красавіка - 151).

Больш за ўсё завінавачаных арганізацый знаходзіцца ў Віцебскай вобласці - 133, іх агульная запазычанасць склала 52,5 млрд рублёў. Далей ідуць: Менск - 11 (18,5 млрд), Магілёўская вобласць - 9 (3,1 млрд), Гарадзенская - 8 (3 млрд), Менская - 5 (2,7 млрд), Гомельская - 1 (991,1 млн). У Брэсцкай вобласці завінавачаных у красавіку не было.

Найбольшая колькасць завінавачаных зафіксавана ў сельскай гаспадарцы - 132 (сума завінавачанасці - 50,9 млрд рублёў), будаўніцтве - 16 (9 млрд), прамысловасці - 15 (20,3 млрд).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках