5 траўня 2024, Нядзеля, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы: Каб атрымаць від на жыхарства, нам трэба заплаціць Беларусі 150 тысяч еўраў

30
Украінцы: Каб атрымаць від на жыхарства, нам трэба заплаціць Беларусі 150 тысяч еўраў

Маладая пара з Украіны высветліла, што атрымаць від на жыхарства ў Беларусі значна складаней, чым у большасці еўрапейскіх краін.

Вячаслаў з жонкай прыехалі паўтара года таму з Данецка, каб працаваць у адной з кампаній Парку высокіх тэхналогій. Пара асталявалася ў Жодзіне, купіла там кватэру, а вось з беларускім грамадзянствам іх з’явіліся рэальныя праблемы, піша onliner.by.

- У Беларусь мяне пераманіў працадаўца, - кажа Вячаслаў. - Мы з жонкай праграмісты, таму хутка сабралі рэчы і пераехалі сюды. За паўтара года я крыху падняўся па кар'ернай лесвіцы. Нам удалося купіць кватэру ў Жодзіне. Увогуле, атабарыліся. Увесь гэты час у нас быў афіцыйны дазвол на працу і часовае знаходжанне. Але мы захацелі атрымаць від на жыхарства.

Пара стала вывучаць закон. І высветлілася, што як варыянт атрымання віду на жыхарства можа быць хадайніцтва ад кампаніі аб тым, што такія спецыялісты, як Вячаслаў, Беларусі вельмі патрэбныя.

- Хадайніцтва падаецца ў райвыканкам, - тлумачыць Вячаслаў. - У кампаніі нам выдалі дакументы і сказалі, маўляў, ідзіце самі. Мы пайшлі ў Менскі райвыканкам. У выніку там не ведалі, што з намі рабіць. Ужо ў аддзеле грамадзянства і міграцыі патлумачылі: дакументы ў выканкам павінен падаваць сам працадаўца, а ўжо выканкам адпраўляе хадайніцтва ў аддзел грамадзянства і міграцыі. Але кампанія намагае на сваім і ў райвыканкам ісці не хоча. Увогуле, замкнёнае кола.

Са слоў пары, нягледзячы на тое, што ў іх ёсць часовае пражыванне ў Беларусі, яны не лічацца рэзідэнтамі РБ.

- Так, мы можам купіць жыллё і нават прапісацца ў ім. Але набыць, да прыкладу, аўтамабіль мы не можам, аўтасалоны прадаюць іх толькі рэзідэнтам РБ, - тлумачыць пара. - У нашых будучых дзяцей могуць узнікнуць пытанні з садком або школай. Таму што, як нам патлумачылі, нашае дзіця, нават калі нарадзіцца тут, будзе грамадзянінам Украіны, а не Беларусі.

Паводле закону від на жыхарства без праблем могуць атрымаць тыя, у каго ёсць блізкія сваякі ў Беларусі, людзі са статусам уцекачоў, якія маюць права на ўз'яднанне сям'i, «крэўныя беларусы» альбо тыя, хто маюць выключныя заслугі перад краінай. Усё гэта не пасуе Вячаславу і ягонай жонцы.

- Як бачым, кампанія не надта хоча займацца нашым працаўладкаваннем: ёй не патрэбныя лішнія клопаты, - тлумачыць хлопец. - Застаецца альбо сем гадоў бесперапынна пражыць у Беларусі з часовым дазволам, альбо інвеставаць у краіну 150 тысяч еўраў. З першым варыянтам цяжка, бо незразумела, што значыць «бесперапынна»? Ці можам мы ў такім выпадку выязджаць падарожнічаць? Незразумела. З другім варыянтам незразумела, ці вернуцца ўкладзеныя 150 тысяч інвестыцый? Мабыць, у сённяшніх умовах гэта будзе азначаць фактычна падарунак краіне, зыходзячы з цяперашняга эканамічнага становішча.

- Ну, ёсць яшчэ варыянт, развесціся нам і кожнаму ажаніцца з беларусамі, - смяецца пара.

Журналісты таксама вывучылі інфармацыю аб тым, як атрымаць від на жыхарства ў Беларусі. І высветлілася, што ў пары, сапраўды, застаецца толькі варыянт з інвестыцыямі на 150 тысяч еўраў, варыянт «бесперапынна» пражыць сем гадоў у Беларусі альбо варыянт з разводам.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках