6 траўня 2024, панядзелак, 7:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Кавалевіч адмовіўся ўзначаліць «Нёман»

Ігар Кавалевіч адмовіўся ўзначаліць «Нёман»
Ігар Кавалевіч
ФОТА: COM-CUP.COM

Камандай у статусе «выканаўца абавязкаў» прадоўжыць кіраваць Алег Кірэня.

Як стала вядома Football.by, галоўны трэнер моладзевай каманды Беларусі Ігар Кавалевіч адмовіўся ўзначаліць гарадзенскі "Нёман".

З сярэдзіны мінулага тыдня спецыяліст знаходзіўся ў Гародні, дзе вёў перамовы з кіраўніцтвам клуба. У пятніцу разам са старшынём абласной федэрацыі футбола Віктарам Марозавым Кавалевіч прысутнічаў на матчы 5-га тура, у якім "Нёман" мінімальна саступіў "Менску" (0:1). Аднак, паводле нашых звестак, бакам так і не ўдалося дамовіцца аб супрацоўніцтве.

Нагадаем, будучы дзейным футбалістам, Ігар Кавалевіч цягам сезонаў 2001-2003 гадоў абараняў колеры "Нёмана", за які правёў 67 матчаў і забіў 3 галы. У пасіве таксама 28 жоўтых картак і 4 чырвоныя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках