Шумчанка: Праблему сертыфікацыі не развязалі дагэтуль
3- 2.05.2016, 21:04
- 18,050
Большасць праблем малога бізнэсу так і застаецца неразвязанай.
Старшыня грамадскага аб'яднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка пагутарыў з «Белсатам» пра падрыхтоўку да правядзення рэгіянальных форумаў і цяперашніх праблемах прадпрымальнікаў.
- Вы казалі, што толькі «Перспэктыва» дамаглася зменаў. Што гэта за змены?
- Зімовыя акцыі пратэсту - гэта вынік працы «Перспектывы», форумаў прадпрымальнікаў, калі мы кансалідаваліся. Мы дамагліся таго, што ёсць пастанова Вярхоўнага суда аб пытаннях працы індывідуальных прадпрымальнікаў з накладнымі з РФ. У гэтай пастанове прапісана, што калі фірма, якая пазначаная ў накладной, зарэгістраваная ў федэральным рэестры РФ, то пытанняў да беларускага прадпрымальніка ў нашых кантрольных органаў не павінна быць.
На практыцы гэта азначае, што да пастановы прыходзіла падатковая і магла забраць увесь тавар. Яны бралі накладныя і казалі, што гэтыя накладныя выклікаюць у нас пытанні. Пасля гэтага прадпрымальнік павінен быў хадзіць і даводзіць, што ён не злачынца. Гэтую ненармальную сітуацыю «Перспэктыва» змяніла. Сёння праверкі ёсць, але ўсё накладныя расейскага паходжання прымаюцца і праблем працы з імі мы не бачым.
- Якія найбольш актуальныя праблемы застаюцца дагэтуль і якія наспяваюць новыя?
- Галоўная неразвязаная праблема - праблема сертыфікацыі. Зімой дзяржаўны стандарт заявіў, што яны праверак сертыфікацыі не будуць ладзіць цягам паўгода. У чэрвені заканчваецца гэты тэрмін. Што будзе потым, ніхто не ведае. Калі разумець даслоўна, то праз паўгода пачнуцца праверкі. А гэта канфіскацыя і вялікія штрафы.
Другое, няма гандлю. Людзі маюць страты.
- Ці ёсць захады на выпадак, калі ўлады паспрабуюць сарваць вашы найбліжэйшыя форумы?
Рэгіянальныя форумы адбудуцца ў кожным выпадку з удзелам актывістаў-прадпрымальнікаў. Мэта форумаў паказаць, што мы актыўныя і далей змагаемся.