30 красавiка 2024, aўторак, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыбытак Беларусі ад экспарту нафты ўпаў на 40%

Прыбытак Беларусі ад экспарту нафты ўпаў на 40%

Экспарт нафты павялічыўся, але прыбытак ад гэтага прадаўжае зніжацца.

Беларусь у першым квартале 2016 году паставіла на экспарт 403 тысяч т нафты, што на 0,2% больш, чым за аналагічны перыяд 2015 года. За экспартаваную нафту Беларусь выбавіла 88,3 млн даляраў (зніжэнне на 40,5%). Таксама Беларусь паставіла на вонкавыя рынкі 4,73 млн тонаў нафтапрадуктаў (на 0,3% больш) на 1,2 млрд даляраў (зніжэнне на 36,8%), паведамляе telegraf.by.

За студзень-сакавік Беларусь павялічыла імпарт сырой нафты з Расеі на 2,4% да 5,8 млн тон, сведчаць звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэта. У першым квартале закуплена нафты на 993,3 млн даляраў сярэднім коштам 172 даляры за тону (годам раней - 246,2 даляра).

Нафтапрадуктаў імпартавана 331 тысячы тон (рост у 2,4 разы больш) на 92,2 млн даляраў сярэднім коштам 278,3 даляра за тону супраць 389,3 даляра ў першым квартале 2015 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках